Лісце чарговае, чарашковае, складанае, складваецца з пяці — васьмі пар супраціўных лісточкаў.
Кветкі даволі буйныя, абодваполыя, матыльковага тыпу, з жоўтым венчыкам, у пучках па 2-5 штук у пазухах лісця. У кветцы дзесяць тычынак, дзевяць з іх зрасліся ніткамі ў трубку, адна — свабодная. Нектараносная тканка размяшчаецца на дне венчыка. Цвіце ў канцы вясны — пачатку лета.
Дэкаратыўная расліна. Мае некалькі садовых формаў. Добра пераносіць стрыжку, шырока ўжываецца для стварэння шчыльных жывых агароджаў пры азеляненні.
Драўніна з бурым ядром, вельмі трывалая, цвёрдая і гнуткая, выкарыстоўваецца на дробныя вырабы, а маладыя доўгія парасткі — на пляценне кошыкаў.
Ужываецца для меліярацыі, паколькі паляпшае глебу і замацоўвае пяскі і схілы яраў.
З’яўляецца каштоўным раннелетняй медоноснай і пылкованоснай раслінай. У арэале натуральнага вырастання мёдадайнасць зараснікаў дасягае 300—350 кг/га[5][6].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 30. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
- ↑ Бурмистров, А. Н., Никитина, В. А. Медоносные растения и их пыльца: Справочник. — М.: Росагропромиздат, 1990. — С. 81. — 192 с. — ISBN 5-260-00145-1.
- ↑ Пчеловодство.