Акведу́к (ад лац.: Aqua — вада і лац.: ducere — весці) — вадавод (канал, труба) для падачы вады да населеных пунктаў, арашальных і гідраэнергетычных сістэм з размешчаных вышэй ад іх крыніц.

Старажытнарымскі акведук Пон-дзю-Гар, Францыя

Акведукам ў больш вузкім значэнні называюць частку вадавода ў выглядзе моста над ярам, ракой, цяснінай, дарогай і інш. Дастатковыя па шырыні акведукі маглі таксама выкарыстоўвацца суднамі (Водны мост). Акведук па сваёй структуры аналагічны віядуку, з тым адрозненнем, што яго выкарыстоўваюць для пераносу вады замест арганізацыі дарогі або чыгункі.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М. Воениздат, 1983. — С. 24. — 633 с. с ил., 30 л. ил.
  • Акведук // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 28. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)