Акно (фільм)

беларускі кароткаметражны мастацкі фільм

«Акно́» — беларускі незалежны кароткаметражны беларускамоўны мастацкі фільм[1][2]. Творчы калектыў стваральнікаў кінастужкі арганізаваў удзел фільма ў французскім, канадскім і японскім спецыялізіраваных кінафестывалях.

АкноM:
Акно
Постар фільма
Жанр драматычны фільм
Краіна
Мова беларуская
Год 2019

Сюжэт правіць

Генадзь ляжыць у хоспісе ў адной палаце з Алесем, натхнёна слухае гісторыі суседа пра тое, што адбываецца за акном. Праз некаторы час Генадзь хоча трапіць да акна і ўбачыць свет на ўласныя вочы. Але да акна яго не перакладаюць, эгаізм і амбіцыі бяруць над ім верх…

У ролях правіць

Акцёр Роля
Генадзь Фамін
Кастусь Міхаленка
Алеся Пухавая
Віктар Бойка

Здымачная група правіць

  • рэжысёр — Алена Ясінская
  • аўтары сцэнарыя — Вікторыя Федарынчык, Алена Ясінская, Уладзь Кахановіч
  • аператар — Уладзь Пыхцін
  • мастак па святлу — Павал Гілеў
  • гукарэжысёр — Зміцер Мацеюк
  • мантаж — Алена Ясінская
  • каляроўшчык — Агата Міхайлава
  • прадзюсары — Алена Ясінская, Анатоль Новікаў
  • дызайн постэра — Уладзімір Цэслер, Юры Тарэеў

Крытыка правіць

Паводле меркавання кінакрытыка Антона Сідарэнкі, кароткаметражная карціна, у якой здымаліся прафесійныя акцёры, мае ўсе прыкметы паспяховага кіно — атмасферу, драматургію, выразна акрэсленую ідэю[3].

Зноскі

  1. "Дапамажыце беларускамоўнай кінастужцы атрымаць гук!". «Новы Час». 24 ліпеня 2019. Праверана 2020-06-19.
  2. "Дапамажыце беларускамоўнай кінастужцы атрымаць гук!". «Наша слова». 24 ліпеня 2019. Праверана 2021-02-14.
  3. СІДАРЭНКА, Антон. "Пачынаецца ўсё з дэбюту". Культура, № 30 (1260) 23.07.2016 - 29.07.2016 г. Праверана 2021-05-18.

Спасылкі правіць