Акопы

былы хутар у Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Акопы (руск.: Окопы) — былы хутар у Мінскай губерні (цяпер — у Лагойскім раёне Мінскай вобласці) за 30 км на поўнач ад Мінска і за 2-3 км на паўднёвы захад ад Харужынцаў.

Хутар
Акопы
На месцы былога фальварка Акопы
На месцы былога фальварка Акопы
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Акопы на карце Беларусі ±
Акопы (Беларусь)
Акопы
Акопы (Мінская вобласць)
Акопы

Хутар Акопы быў сядзібай маці і сясцёр Янкі Купалы, якую з 1911 года і да другой паловы 1920-х гадоў ён часта наведваў. Сядзіба была месцам найбольш плённага творчага натхнення Янкі Купалы. У 1992 годзе ў суседніх Харужынцах адкрыты філіял Літаратурнага музея Янкі Купалы «Акопы».

Геаграфія

правіць

Акопы размяшчаліся на грэбені Беларускай грады (водападзелу басейнаў Дняпра і Нёмана — Чорнага і Балтыйскага мораў), што абумовіла ўнікальнасць мясцовых ландшафтаў і краявідаў. За 2—3 км на паўночны ўсход ад Акопаў месцяцца Харужынцы. На захад — лясістыя пагоркі і забалочаныя даліны, над якімі ўзвышаецца Лысая гара[1]. За гэтымі мясцінамі замацавалася мянушка «Беларуская Швейцарыя»[2].

Зноскі

  1. Энцыклапедычны даведнік «Янка Купала». Артыкул «Акопы». — Мн., БелСЭ, 1986. — С. 33—34.
  2. Анатоль Кляшчук. Каб патрапіць у Акопы, рыхтуйце лыжы!. газета «Звязда» (9 красавіка 2020).

Спасылкі

правіць
  •   На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Акопы