Адкрыць галоўнае меню

Афінскі акропаль

(Пасля перасылкі з Акропаль, Афіны)

Афі́нскі акро́паль (грэч.: Ακρόπολη Αθηνών) — акропаль у горадзе Афіны, які ўяўляе сабой 156-мятровы скалісты ўзгорак з пакатай вяршыняй (каля 300 м у даўжыню і 170 м у шырыню).

Афінскі Акропаль*
Acropolis of Athens**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Athens Acropolis.jpg
Краіна Сцяг Грэцыі Грэцыя
Тып культурны
Крытэрыі I, II, III, IV, VI
Спасылка 404
Рэгіён*** Еўропа і Паўночная Амерыка
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1987  (11-я сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Першыя ўмацаванні на скалістым адгор'і плошчай 300 м на 130 м, які ўздымаецца на ўскраіне Афін, з'явіліся яшчэ задаўга да надыходу класічнага перыяду. Ужо ў часы архаікі тут размяшчаліся велічныя храмы, скульптуры, розныя прадметы культу. Акропаль таксама завуць «Кекропія» (Cecropia) ці «Кекропс» (Kekrops) — у гонар Кекропса, які па легендзе быў першым царом Афін і заснавальнікам Акропаля.[1]

У мікенскі перыяд (XVXIII стст. да н.э.) з'яўляўся ўмацаванай царскай рэзідэнцыяй. У VIIVI стст. да н.э. у Акропалі вялося вялікае будаўніцтва. Пры тыране Пісістраце (560527 гг. да н.э.) на месцы царскага палаца быў пабудаваны храм багіні Афіны Гекатампедон (гэта значыць храм даўжынёю ў сто крокаў; захаваліся фрагменты скульптур франтонаў, выяўлены падмурак). У 480 годзе да н.э. падчас грэка-персідскіх войн храмы Акропаля былі разбураны персамі. Жыхары Афін далі клятву аднавіць святыні толькі пасля выгнання ворагаў з Элады.

У 447 годзе да н.э. па ініцыятыве Перыкла на Акропалі пачалося новае будаўніцтва; кіраўніцтва ўсімі працамі было даручана знакамітаму скульптару Фідыю, які, мабыць і з'явіўся аўтарам праекта, які лёг у аснову ўсяго комплексу, яго архітэктурнага і скульптурнага аблічча. Над стварэннем ансамбля Акропаля працавалі таксама дойліды Калікрат, Іктын, Мнесікл, Архілох і іншыя[2].

У V стагоддзі Парфенон стаў царквой Маці Божай, статуя Афіны Парфенас была перавезена ў Канстанцінопаль. Пасля заваявання Грэцыі туркамі (у XV стагоддзі) храм ператварылі ў мячэць, да якой прыбудавалі мінарэты, затым — у арсенал; Эрэхтэён стаў гарэмам турэцкага пашы, храм Нікі Аптэрас быў разабраны, з яго блокаў складзена сцяна бастыёна. У 1687 годзе пасля траплення ядра з венецыянскага карабля выбух знішчыў амаль усю цэнтральную частку храма Афіны — Дзевы, пры няўдалай спробе венецыянцаў зняць скульптуры Парфенона некалькі статуй былі разбіты. Напачатку XIX стагоддзя англійскі лорд Элгін выламаў шэраг метоп, дзясяткі метраў фрыза і амаль усе захаваныя скульптуры франтонаў Парфенона, карыятыду — з порціка Эрэхтэёна.

У 1827 годзе падчас абароны Акропаля грэчаскімі паўстанцамі ад турэцкага гарматнага ядра моцна пацярпеў храм Эрэхтэён. Папярэднія спробы турак падарваць Акропаль з дапамогай падкопаў сарваў грэчаскі сапёр Костас Хармавітыс, імя якога дадзена адной з цэнтральных вуліц сталіцы.

Пасля абвяшчэння незалежнасці Грэцыі падчас рэстаўрацыйных прац (галоўным чынам у канцы XIX стагоддзя) па магчымасці было адноўлена старажытнае аблічча Акропаля: ліквідавана ўся позняя забудова на яго тэрыторыі, нанова выкладзены храм Нікі Аптэрас і г.д. Рэльефы і скульптуры храмаў Акропаля знаходзяцца ў Брытанскім музеі (Лондан), у Луўры (Парыж) і Музеі Акропаля. Скульптуры, якія заставаліся пад голым небам, цяпер заменены копіямі.

План мясцовасціПравіць

ГалерэяПравіць

Зноскі

  1. Афінскі Акропаль, архітэктура і ансамбль Афінскага Акропаля.
  2. Бартенев И. А., Батажкова В. Н. Очерки истории архитектурных стилей. — М.: Изобразительное искусство, 1983. — С. 31. — 264 с.

СпасылкіПравіць