Акруга Агам (індан.: Kabupaten Agam) — акруга ў складзе правінцыі Заходняя Суматра. Адміністрацыйны цэнтр — горад Лубук-Басунг.

Агам
індан.: індан.: Agam
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у Заходняя Суматра
Адміністрацыйны цэнтр Лубук-Басунг
Дата ўтварэння 29 студзеня 1665
Афіцыйная мова Інданезійская мова
Насельніцтва 454 853 чал.
Плошча 2 232,3
Вышыня
над узроўнем мора
489 м
Агам на карце
Агам, карце
Часавы пояс UTC+7
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Плошча акругі — 2 232,3 км². На поўначы мяжуе з акругамі Пасаман і Заходні Пасаман, на поўдні — з акругамі Паданг-Парыяман і Танах-Датар, на ўсходзе — з акругай Ліма-Пулух-Кота, на захадзе абмываецца водамі Індыйскага акіяна. Унутры тэрыторыі акругі знаходзіцца горад — муніцыпалітэт Букіцінгі.

Насельніцтва правіць

Паводле перапісу 2010 года, на тэрыторыі акругі пражывала 454853 чалавека[2]. У нацыянальным складзе пераважаюць прадстаўнікі народнасці мінангкабау, таксама прадстаўлены яванцы і батакі.

Адміністрацыйны падзел правіць

Тэрыторыя акругі Агам падзяляецца на 16 раёнаў (kecamatan), якія ў сваю чаргу дзеляцца на 82 сельскіх паселішча (kelurahan).
Раёны ў складзе акругі:

  • Ампек-Нагары
  • Банухампу
  • Басо
  • Кандунг
  • IV Анкат
  • IV Кота
  • Каманг-Магек
  • Лубук-Басунг
  • Малалак
  • Матур
  • Палембаян
  • Палупух
  • Сунгай-Пуар
  • Танджунг-Муціара
  • Танджунг-Рая
  • Тылатанг-Каманг

Зноскі

  1. Indonesian Minister of Home Affairs Decree 100.1.1-6117 Of 2022 — С. 646.
  2. Agam (Regency, Indonesia) (англ.). City Population. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2013. Праверана 15 снежня 2012.