Астравы Анамбас (акруга)

(Пасля перасылкі з Акруга Астравы Анамбас)

Астравы Анамбас (індан.: Kepulauan Anambas) — акруга ў інданезійскай правінцыі Астравы Рыау. Уключае архіпелаг Анамбас. Вылучаны з акругі Натуна ў 2008 годзе.

Астравы Анамбас
індан.: Kepulauan Anambas
Уваходзіць у Астравы Рыау
Адміністрацыйны цэнтр Тарэмпа
Афіцыйныя мовы {{{Мовы}}}
Насельніцтва 41 341 (2 007) чал.
Плошча 590,14 км²
{{{Карта адміністрацыйнай адзінкі}}}
Афіцыйны сайт

Акруга мае вялікія запасы прыроднага газу, які экспартуецца ў Сінгапур і Малайзію. Востраў Матакі з'яўляецца базай пошуку нафтавых радовішчаў.

Найбуйнейшы востраў акругі, Пулау-Бауа (індан.: Pulau Bawah), уяўляе сабой лагуну з празрыстай вадой і караламі. У глыбіні вострава знаходзіцца вадаспад. Патанулыя суда сталі месцам пражывання марскіх раслін і жывёл, што стварыла цікавыя месцы для падводнага плавання[1].

Зноскі

  1. Asia's top five tropical island paradises(недаступная спасылка) (17 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2012. Праверана 10 красавіка 2014.

Спасылкі правіць