Ачэх-Джая

(Пасля перасылкі з Акруга Ачэх-Джая)

Акруга Ачэх-Джая (індан.: Kabupaten Aceh Jaya) — акруга ў правінцыі Ачэх. Адміністрацыйны цэнтр — горад Чаланг.

Ачэх-Джая
індан.: Aceh Jaya
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у Ачэх
Адміністрацыйны цэнтр Чаланг
Дата ўтварэння 2002
Афіцыйная мова Інданезійская мова
Насельніцтва 74 532 чал.
Плошча 3 627 км²
Вышыня
над узроўнем мора
749 м
Ачэх-Джая на карце
Ачэх-Джая, карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Акруга была утворана 22 ліпеня 2002 года шляхам выдзялення з акругі Заходні Ачэх.

У выніку цунамі, якое прыйшло ў 2004 годзе пасля землятрусу ў Індыйскім акіяне, была разбурана сталіца акругі, і ўрад Інданезіі прыняў рашэнне, што адноўлены горад будзе размяшчацца далей ад узбярэжжа.

Насельніцтва правіць

Паводле перапісу 2008 года, на тэрыторыі акругі пражывала 74532 чалавека.

Эканоміка правіць

Эканоміка акругі заснавана на сельскай гаспадарцы і вытворчасці пальмавага алею.

Адміністрацыйны падзел правіць

Акруга Ачэх-Джая дзеліцца на наступныя раёны :

  • Джая
  • Круэнг-Сабээ
  • Панга
  • Сампайніэт
  • Сеція-Бакты
  • Тэўном
  1. Indonesian Minister of Home Affairs Decree 100.1.1-6117 Of 2022 — С. 241.