Лісабон (акруга)

(Пасля перасылкі з Акруга Лісабон)

Акруга Лісабон (парт.: Distrito de Lisboa) — акруга ў заходняй Партугаліі. Акруга складаецца з 16 муніцыпалітэтаў. Размеркаваны паміж 3 статыстычнымі рэгіёнамі: рэгіён Алентэжу, Лісабонскі рэгіён, Цэнтральны рэгіён. Размеркаваны паміж 3 статыстычнымі субрэгіёнымі: Вялікі Лісабон, Лезірыя-ду-Тэжу, Уэшты. У склад акругі ўваходзіць таксама гарадская агламерацыя Вялікі Лісабон. Раней уваходзіў у склад правінцыі Эштрэмадура і Рыбатэжу. Тэрыторыя — 3.015,24 км². Насельніцтва — 2 250 533 чалавека (2011). Шчыльнасць насельніцтва — 746,39 чал./км². Адміністрацыйны цэнтр — горад Лісабон. Рэгіён мяжуе на поўначы з акругай Лейрыя, на ўсходзе — з акругай Сантарэн, на поўдні — з акругай Сетубал, на захадзе — Атлантычны акіян.

Лісабон
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Насельніцтва
  • 2 135 992 чал.
Плошча
  • 2 800 км²
Лісабон на карце
Часавы пояс UTC+0
Код ISO 3166-2 PT-11
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі