Акруга (ЗША)

адміністрацыйная адзінка ЗША

Акруга або Графства (англ.: county, parish (Луізіяна), borough (Аляска)) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ЗША, меншая за штат, і большая за горад, за выключэннем пяці акруг/графстваў (бора) у складзе горада Нью-Ёрка.

Карта Злучаных Штатаў Амерыкі, якая паказвае размяшчэнне акруг

Усяго паводле даных Бюро перапісу насельніцтва ЗША у краіне налічваецца 3 140 акруг/графстваў. Найменшая колькасць іх у штаце Дэлавэр (3), найбольшае — у штаце Тэхас (254). Паўнамоцтвы адміністрацыі акругі/графства і ўзаемаадносіны з муніцыпальнымі ўладамі размешчаных на іх тэрыторыі населеных пунктаў значна адрозніваюцца ад штата да штата.

Гл. таксама правіць