У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Акруга (фр.: аrrondissement) ў Францыі — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, меншая, чым дэпартамент. 100 дэпартаментаў краіны ўключаюць у сябе агульным чынам 342 акругі, такім чынам у сярэднім у адзін дэпартамент уваходзіць па 3—4 акругі.

Адміністрацыйны цэнтр акругі называецца супрэфектурай, альбо прэфектурай у тым выпадку, калі з’яўляецца адначасова адміністрацыйным цэнтрам дэпартамента.

Акругі падзяляюцца на кантоны і камуны.

Ад акруг трэба адрозніваць муніцыпальныя акругі — адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі ў складзе вялікіх гарадоў (Парыж, Марсель, Ліён).