Акрэсціна

комплекс месцаў зняволення ў Мінску

«Акрэ́сціна» — комплекс месцаў зняволення ў Мінску, размешчаны па 1-м завулку Акрэсціна (адсюль назва), на рагу вуліцы Кулібіна і завулка Талаша. Комплекс складаецца з прыёмніка-размеркавальніка для непаўналетніх (дом № 38), ізалятара часовага ўтрымання (№ 36А) і цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў (№ 36) ГУУС Мінгарвыканкама[1].

Акрэсціна
Prison cell Akrestsina, Minsk .jpg
Каардынаты 53°52′56″ пн. ш. 27°29′37″ у. д.HGЯO
Знаходзіцца ў ведамстве ГУУС Мінгарвыканкама

«Акрэсціна» стала хадзячай назвай, «патрапіць на Акрэсціна» азначае быць затрыманым, або проста патрапіць у турму[1]. У 2020 годзе стала сімвалам катаванняў мірных грамадзян, нязгодных з фальсіфікацыямі на выбарах[2].

Падзеі 2020 годаПравіць

 
Збіты на Акрэсціна пратэстовец, затрыманы 11 жніўня 2020

У дзень выбараў 9 жніўня 2020 года, адразу пасля галасавання, па ўсёй тэрыторыі Беларусі, пачаліся масавыя пратэсты. Прычынай стала падазрэнне ў фальсіфікацыі вынікаў выбараў на карысць дзеючага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Наступныя два дні адбываліся сутыкненні пратэстуючых з сілавікамі, у адказ на гэта[3] уладамі была праведзена карная аперацыя[4] па аднаўленні парадку на вуліцах гарадоў і спыненні пратэстаў[5][6][7]. Акрэсціна стала адным з галоўных месцаў, куда звозілі затрыманых у Мінску пратэстоўцаў. Выпушчаныя затрыманыя сведчылі пра здзекі і катаванні людзей пасля затрыманняў[8][9][10][11].

Вядомы выпадак, калі пасля збіцця ў ізалятары на Акрэсціна 33-гадоваму Аляксею Жуку ўрачы зрабілі шэраг аперацый на назе, наклаўшы 30 швоў. Па іх словах, прамаруджанне з медыцынскай дапамогай усяго на адзін дзень прывяло б да ампутацыі нагі[12].

13 жніўня ў СМІ з’явіліся сведчанні пра жорсткае абыходжанне з затрыманымі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у Мінску на завулку Акрэсціна: у камеры, разлічаныя на 4 чалавек, змяшчалі па 20-30 чалавек; людзей прымушалі агаворваць сябе; неабходная медыцынская дапамога не аказвалася; затрыманым доўгі час не давалі ваду і ежу, іх беспадстаўна збівалі дубінкамі[13]. З’явіўся аўдыёзапіс, на якім чутныя стогны і крыкі людзей меркавана з-за сцен ізалятара на Акрэсціна[14]. У гэты ж дзень праваабаронцы звярнуліся да главы МУС Юрыя Караева з патрабаваннем спыніць нялюдскае абыходжанне з затрыманымі[15].

14 жніўня многіх людзей, затрыманых у папярэднія дні пратэстаў, выпусцілі. Некаторых вывезлі на машынах хуткай дапамогі, дзясяткі чалавек паказвалі раны і траўмы ад збіцця[16]. Тэлеканал СТБ паказаў рэпартаж з прапагандыстам Рыгорам Азаронкам пра ўмовы ўтрымання на Акрэсціна, у якім начальнік ізалятара адмаўляў прымяненне гвалту да затрыманых[17].

17 жніўня, паводле інфармацыі Генпракуратуры, больш за 600 грамадзян заявілі пра збіццё і катаванні ў месцах зняволення[18][19]. У той жа дзень каля 500 чалавек медыцынскіх работнікаў і іх прыхільнікаў сабраліся перад уваходам у Міністэрства аховы здароўя з патрабаваннем забяспечыць доступ урачоў на тэрыторыі цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на зав. Акрэсціна і ізалятара часавага ўтрымання на вул. Валадарскага ў Мінску для агляду пацыентаў і вырашэння пытання аб шпіталізацыі[20].

 
Мінск, 21 жніўня. Агульнагарадскі ланцуг супраць гвалту ад Курапатаў да ЦІП на Акрэсціна

19 жніўня архібіскуп-мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч памаліўся пад сценамі ізалятараў, якія сталі сімвалам катаванняў мірных грамадзян, нязгодных з фальсіфікацыямі на выбарах[21].

21 жніўня а 18 гадзіне ў Мінску пачалася масавая мірная акцыя «Ланцуг пакаяння»[22]. Яго ўдзельнікі, якія прызывалі да спынення гвалту, выстраіліся ўздоўж дарог у жывыя ланцужкі — ад месца пахаванняў ахвяр масавых рэпрэсій канца 1930-х гадоў ва ўрочышчы Курапаты, што на паўночнай ускраіне горада, да месца жорсткага збіцця і катаванняў затрыманых у ЦІП на завулку Акрэсціна[23], размешчанага на паўднёвым захадзе горада[24][25].

22 жніўня на плошчы Перамогі адбылася акцыя «Мая камера», арганізаваная сваякамі і сябрамі тых, хто стаў вязнямі ЦІП на Акрэсціна. Удзельнікі намалявалі на асфальце контуры камеры, разлічанай на шасцярых чалавек, і ўсталі туды разам з мэтай паказаць, як гэта было[26].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Снежана Инанец Не Окрестино. В честь кого на самом деле назван переулок, где находится печально известный изолятор (руск.)  (19 жніўня 2020). Праверана 19 верасня 2020.
  2. Арцыбіскуп Кандрусевіч памаліўся ля ізалятараў на Акрэсціна
  3. Глава МВД Белоруссии заявил о покушениях на силовиков (13 жніўня 2020). — «По сути, это покушение на убийство. Представьте, какая ответная реакция у товарищей этих военнослужащих!»
  4. Беларусь: граждане против узурпатора
  5. Беларусь — предварительные итоги
  6. Нечего с ним цацкаться! Будущее Беларуси и постсоветского пространства зависит от сопротивления карательной акции Лукашенко. Что скажут «мастера культуры»?
  7. «Всё идёт к тому, чтобы локализовать акции» Председатель Белорусской ассоциации журналистов — об обстановке в Минске
  8. Пытки в изоляторе и забастовки заводов (руск.) . Праверана 15 жніўня 2020.
  9. Пытки в изоляторе и забастовки заводов (руск.) . Праверана 15 жніўня 2020.
  10. «Избивали по гениталиям, стоя на ногах». Что рассказывают освобождённые из белорусских СИЗО о пытках и зверствах силовиков (руск.) . Праверана 15 жніўня 2020.
  11. Избивали, заставляли кричать «Я люблю ОМОН» - вышедшие из Окрестино рассказали о пытках (руск.)  (14 жніўня 2020). Праверана 15 жніўня 2020.
  12. Пасьля зьбіцьця на Акрэсьціна мужчыну ледзь не ампутавалі нагу | После избиения мог лишиться ноги // Радыё Свабода. 28 августа 2020.
  13. «Там творится какой-то ад». Истории людей, которые побывали в изоляторе на Окрестина после выборов
  14. «Ощущение, что это Средневековье». Ночью возле Окрестина записали аудио — крики и стоны от избиений
  15. Правозащитники обратились к главе МВД с требованием прекратить бесчеловечное обращение с задержанными
  16. «Положили мне в штаны гранату»: что делают с задержанными в Беларуси // BBC News — Русская служба. 14 августа 2020.
  17. «Здесь никого не били». Руководство ЦИП на Окрестина приняло журналистов СТВ с экскурсией
  18. Сьведчаньне ахвяры катаваньняў | Свидетельства жертвы пыток в Беларуси // Радыё Свабода. 17 августа 2020.
  19. Крики из изолятора в Минске: как пытают белорусов. И отказываются это признать // Новая газета. 14 августа 2020.
  20. Медики у здания Минздрава требуют пустить их в ЦИП и ИВС. Министр сообщил, сколько погибло и пострадало
  21. Арцыбіскуп Кандрусевіч памаліўся ля ізалятараў на Акрэсціна
  22. Беларусь: «цепь покаяния» от Окрестина до Куропат // Euronews по-русски. 22 августа 2020.
  23. «Пытались изнасиловать дубинкой»: врачи и пациенты о действиях силовиков в Беларуси // BBC News — Русская служба. 19 августа 2020.
  24. Вечер пятницы: в городе выстраиваются цепочки солидарности, в центре прошел государственный митинг
  25. В Минске прошла массовая акция Цепь покаяния // Новые Известия. 21.08.2020.
  26. «Камера» на площади Победы, Александр Лукашенко в Гродно и марш против насилия. Фоторепортаж за день. TUT.by (23 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2020. Праверана 23 жніўня 2020.

СпасылкіПравіць