Аксана Вячаславаўна Гайдук

Аксана Вячаславаўна Гайдук (нар. 6 лютага 1974, в. Зорная, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI і VII скліканняў.

Аксана Вячаславаўна Гайдук
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
з 11 кастрычніка 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Нараджэнне 6 лютага 1974(1974-02-06) (50 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзілася 6 лютага 1974 года ў в. Зорная Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Скончыла Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці «Будаўніцтва аўтамабільных дарог і аэрадромаў»; праходзіла навучанне ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працавала першым намеснікам генеральнага дырэктара дзяржаўнага вытворчага аб’яднання «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама».

З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

У 2019 годзе абрана дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання. З’яўляецца намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве.

Член Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.

Узнагароды правіць

Асабістае жыццё правіць

Замужам, мае сына.

Зноскі

Спасылкі правіць