Аксана Вадзімаўна Спрынчан (23 жніўня 1973, Лунінец, Брэсцкая вобласць) — беларуская пісьменніца і паэтка, дырэктарка Паэтычнага тэатра «Арт. С.» (art-s.by), сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

Аксана Спрынчан
Аксана Спрынчан на XXI Міжнароднай кніжнай выстаўцы
Аксана Спрынчан на XXI Міжнароднай кніжнай выстаўцы
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 23 жніўня 1973(1973-08-23) (50 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства  Беларусь
Бацька Вадзім Спрынчан
Муж Яраш Малішэўскі
Дзеці Альжбета (2007 г. н.)
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, паэтка
Жанр паэзія, проза, публіцыстыка і казка
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Навучалася ў мінскай школе № 28. З 1990 г. па 1995 г. вучылася на філалагічным факультэце БДУ. У 1998 г. скончыла аспірантуру Інстытута літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі, ў 2005 — Беларускі Калегіум.

З 1998 г. працавала вядучым навуковым рэдактарам рэдакцыі літаратуры і мастацтва выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя». З 2006 г. — рэдактар у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Лічыцца адным з лепшых рэдактараў у Беларусі[1].

У 2000 годзе пачала пісаць вершы, першыя з якіх былі надрукаваныя ў газеце «Сафійская крыніца» ў 2001 (пад псеўданімам Ганна Сонгіна і Алеся Рабцэвіч). З 2001 года — у аб’яднанні «Літаратурнае прадмесце».

Працавала рэдактарам у часопісе «Паміж» № 4 і № 5 (з Вікай Трэнас). Была аўтарам рубрыкі «Паэтычны чацвер» (газета «Голас Радзімы»).

З 2005 года — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

У 2006 годзе разам са Зміцерам Арцюхом стварылі Паэтычны тэатр «Арт.С» (art-s.by), ў якім яна з’яўляецца дырэктаркай.

У 2007 г. нарадзіла дачку Альжбэту, пасля чаго пачала пісаць творы для дзяцей.

Калекцыянуе сувеніры і прадметы ў выглядзе жабак (якіх лічыць сымбалем Беларусі), а таксама захапляецца фотамастацтвам.

Сям’я правіць

 
Аксана Спрынчан з мужам і дачкой

Паходзіць з творчай сям’і, паэтка ў трэцім пакаленні. Яе дзед Браніслаў Спрынчан (1928—2008, родам з Украіны, з пачатку 1950-х гг. жыве ў Беларусі) і бацька Вадзім Спрынчан (нар. 1950) так сама паэты. Бабуля Святлана, і прапрадзед Васіль пісалі вершы і прозу на ўкраінскай мове.

Муж — Яраш Малішэўскі, музыка, гісторык і калекцыянер музычных інструментаў. Дачка — Альжбэта-Браніслава Малішэўская-Спрынчан; дэбютавала з казкай у 2014 годзе ў часопісе «Вясёлка».

Творчасць правіць

Друкавалася ў часопісах «ARCHE», «Буся», «Вожык», «Вясёлка», «Дзеяслоў», «Крыніца», «Маладосць», «Нёман», «Паміж», «Першацвет», «Полымя», «Тэрмапілы», у газетах «Голас Радзімы», «Літаратура і мастацтва», «Наша Ніва», «Літаратурная Беларусь», у калектыўных зборніках і інш..

Частка вершаў Аксаны Спрынчан пакладзена на музыку, песні на яе вершы выконвае беларускі гурт «Мерада». Некаторыя вершы перакладзены на украінскую і сербскую мовы[2].

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 2005 года). Старшыня прыёмнай камісіі СБП[3].

У 2018 годзе ўваходзіла ў склад журы на VII Міжнародным паэтычным фестывалі «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова[4]

Бібліяграфія правіць

  • «Вершы ад А.» (2004) — кніга паэзіі;
  • «Дарога і Шлях» (2006); у сааўтарстве з філосафам Алесем Анціпенкам) — SMS-п’еска з антрактам-размовай праз тэлефон;
  • «Хата для Моўчы» (2007) — беларуская энцыклапедыя пачуццяў;
  • «ЖываЯ» (2008) — кніга паэзіі;
  • «Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў» (2010 г., Мн., «Мастацкая літаратура»; у суаўтарстве з Ярашам Малішэўскім) — кніга пра беларускія народныя інструмэнты (для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту);
  • «Беларускі дурань» (2011, часопіс «Дзеяслоў») — жаночы раман;
  • «Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў» (2013, Мн., «Мастацкая літаратура») — аповед, які вядзецца ад імя дачэты Альжбэты.
  • «Смачная кніга» (2017, Мн., «Мастацкая літаратура») — кніга вершаў і загадак для дзяцей.
  • «Кава з украінскім мёдам» : паэзія / А. В. Спрынчан; пераклад з беларускай мовы Міколы Мартынюка. — Луцк : ПВД «Твердиня», 2017[5]. Выдадзена на беларускай і украінскай мовах.
  • «Малочны кактэйль для Вужынага Караля, альбо Калякамп’ютарная казка» (2019, Мн., «Мастацкая літаратура»; у суаўтарстве з Ярашам Малішэўскім) — казка.

У зборніках правіць

  • «Вершаваная энцыклапедыя жывёльнага свету» (2013, «Мастацкая літаратура»). Укладальнік, аўтар канцэпцыі і тэксту. Кніга, у якой сабраны вершы беларускіх паэтаў пра жывёл, птушках, рыбах і іншых жывых істотах, як якія жывуць у нашай прыродзе, так і зусім экзатычных краінах. Круг аўтараў: ад класікаў да маладых паэтаў.

Узнагароды і прэміі правіць

  • Прэмія «Блакітны свін» (2006);
  • спецыяльны прыз журы пад кіраўніцтвам Палада Бюль Бюль Аглы міжнароднай прэміі «Садружнасць дэбютаў» «За філасофскую лірыку» (2008);
  • пераможца конкурсу «Літаратура — дзецям» (2009);
  • пераможца фотаконкурсу «Мой Максім Багдановіч» (2016) — за працу «Максім і Вераніка»[6].

Зноскі

  1. „Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства”(недаступная спасылка). Беларускае Радыё Рацыя (8 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2021. Праверана 8 чэрвеня 2021.
  2. Сучасныя беларускія паэткі загучалі па-сербску(недаступная спасылка). Саюз беларускіх пісьменнікаў (26 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2018. Праверана 26 лютага 2018.
  3. Каўняровіч М.. Саюз беларускіх пісьменнікаў прыняў новых сяброў(недаступная спасылка). Беларускае Радыё Рацыя (15 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2022. Праверана 6 красавіка 2019.
  4. Дзве прэміі на сёмым Стральцоўскім фэсце(недаступная спасылка). Саюз беларускіх пісьменнікаў (17 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2018. Праверана 18 лютага 2018.
  5. Берлеж М. Беларуска-ўкраінскі мёд. Паэтычны // Звязда : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 30 сакавіка 2018. — В. 28677. — № 61. — С. 3.
  6. Падвядзенне вынікаў фотаконкурсу “Мой Максім Багдановіч”(недаступная спасылка). Лiтаратурны музей Максiма Багдановiча. Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2016. Праверана 27 снежня 2016.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць