Адкрыць галоўнае меню

Аксель Кронштэт (шведск.: Axel Frederic von Cronstedt, 23 снежня 1722, Штропста — 19 жніўня 1765, Стакгольм) — шведскі хімік і мінеролаг. Адкрыў элемент нікель. Таксама вядомы тым, што ўвёў сістэматычнае выкарыстанне гарэлак для аналізу хімічнага складу карысных выкапняў.

Аксель Кронштэт
Jernkontoret, Cronstedt.jpg
Дата нараджэння 23 снежня 1722(1722-12-23)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 жніўня 1765(1765-08-19)[1] (42 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька: Gabriel Cronstedt[d][3]
Род дзейнасці хімік, мінералог
Навуковая сфера хімія
Альма-матар
Член у
Commons-logo.svg Аксель Кронштэт на Вікісховішчы

У 1738 г. Аксель Кронштэт запісаўся ва ўніверсітэт Упсалы. Па жаданні бацькі вывучаў спачатку матэматыку, каб пазней стаць ваенным афіцэрам. Ёган Готшальк Валерыус абудзіў цікавасць да мінералогіі, якой ён прысвяціў сваё жыццё. У 1742 годзе ён пачынае працаваць у кіраванні шахтамі Швецыі, дзе з часам атрымлівае ўсё больш высокія пасады.

У 1758 годзе робіцца кіраўніком ўсходніх і заходніх шахт Швецыі. У 1751 годзе яму ўдаецца ўпершыню вылучыць экстракцыю элемент нікель. Ужо ў 1753 годзе становіцца членам Шведскай акадэміі навук. Імя элемент атрымлівае ў 1754 годзе, хоць сам Кронштэт называе яго ў 1756 цэалітам. Таксама зрабіў падрабязны аналіз вальфрамату кальцыю, вывучаў ўласцівасці гіпсу і ўнутраную структуру карысных выкапняў.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Axel Fredrik Cronstedt — 1917.
  2. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  3. (unspecified title) Праверана 12 снежня 2016.

СпасылкіПравіць