Аксель Оксеншэрна, граф Сёдэрмерэ (Södermere) (26 чэрвеня 1583, маёнтак у лене Упсала — 7 верасня 1654, Стакгольм) — шведскі дзяржаўны дзеяч, рыксканцлер (1612-54) у часы Густава II Адольфа і Крысціны.

Аксель Оксеншэрна
Axel Oxenstierna 1635.jpg
 
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, ваенны, землекарыстанне, палітык
Член у
Нараджэнне 16 чэрвеня 1583(1583-06-16)[3][1][…]
Смерць 28 жніўня 1654(1654-08-28)[3][1][…] (71 год)
Дынастыя Oxenstierna[d]
Бацька Gustaf Gabrielsson Oxenstierna[d]
Маці Barbro Axelsdotter[d]
Дзеці Johan Oxenstierna[d], Kristina Oxenstierna[d] і Erik Axelsson Oxenstierna[d]
 
Аўтограф Axel Oxenstierna (signature).png

Прадстаўляў інтарэсы арыстакратыі, дамогся абмежавання каралеўскай улады дзяржаўным саветам (рыксродам), спрыяў правядзенню адміністрацыйных і судовых рэформаў, пашыраў прывілеі дваран. Пасля смерці Густава II Адольфа (1632) да паўналецця Крысціны (1644) фактычна кіраваў усёй шведскай палітыкай. Стаў на чале шведскай Рэйнскай арміі; быў ініцыятарам стварэння Гейльбронскага саюза пратэстанцкіх германскіх князёў (1633); пасля шэрагу паразаў шведскіх войскаў у Трыццацігадовай вайне 1618-48 актыўна садзейнічаў уступленню Францыі ў вайну.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Axel Oxenstierna — 1917.
  2. http://www.die-fruchtbringende-gesellschaft.de/files/fg_beacon.txt Праверана 24 лютага 2015.
  3. 3,0 3,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. 4,0 4,1 Axel Oxenstierna // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Hofberg H. Oxenstierna, Axel Gustafsson // Svenskt biografiskt handlexikon — 1906. — С. 252.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118738925 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.

СпасылкіПравіць