Актава

музычны інтэрвал

Актава (ад лац.: octava — восьмая) — музычны інтэрвал, у якім суадносіны частот паміж гукамі складае 1 да 2 (гэта значыць частата высокага гуку ў 2 разы больш нізкага). Суб’ектыўна на слых актава ўспрымаецца як ўстойлівы, базісны музычны інтэрвал. Два паслядоўных гуку, адлеглыя на актаву, успрымаюцца вельмі падобнымі адзін да аднаго, хоць відавочна адрозніваюцца па вышыні.

Інтэрвал актавы ахоплівае восем ступеней дыятанічнага гукараду, напрыклад, ад «до» да наступнага «до» або ад «рэ» да наступнага «рэ» і г. д. Актава пазначаецца лічбай 8.

Актава існуе ў трох разнавіднасцях:

  • Чыстая актава — інтэрвал у восем ступеней і шэсць тонаў, найпрасцейшыя суадносіны двух гукаў рознай вышыні, у якіх частата ваганняў ставіцца як два да аднаго, гэта значыць верхні гук мае ўдвая вялікую частату ваганняў, чым ніжні гук. Пазначаецца ч. 8.
  • Паменшаная актава — інтэрвал у восем ступеней і пяць з паловай тонаў, пазначаецца пам. 8.
  • Павялічаная актава — інтэрвал у восем ступеней і шэсць з паловай тонаў, пазначаецца пав. 8.
a — чыстая актава, b — паменшаная актава, c — павялічаная актава
a — чыстая актава, b — паменшаная актава, c — павялічаная актава

Тэрмінам «актава» называюцца таксама:

  • Восьмая ступень дыятанічнага гукараду;
  • Частка раўнамерна тэмпераванага гукараду, якая ўключае дванаццаць гукаў рознай вышыні ад ноты «до» да ноты «сі» ўключна. Уся прастора частот, якая выкарыстоўваецца ў музыцы, разбіта такім чынам на сем поўных і дзве няпоўныя актавы, якія завуцца: субконтрактава, контрактава, вялікая актава, малая актава, і актавы з першай па пятую.
  • Разнавіднасць самага нізкага мужчынскага голасу — баса (баса-прафунда), дыяпазон якога пачынаецца ад гуку A 1 («ля» контроктавы; у асобных спевакоў — яшчэ ніжэй) .

Гучанне правіць

C-C

Актава узыходзячая


Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога.

C-C

Актава зыходзячая


Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога.