Актанавы лік
Акта́навы лік — умоўная колькасная характарыстыка ўстойлівасці да дэтанацыі маторнага паліва для карбюратарахных рухавікоў . Актанавы лік роўны колькасці (аб'ёмных % ) ізаактану, актанавы лік якога прыняты за 100, у яго сумесі з н-гептанам, актанавы лік якога прыняты за 0. Для кожнага паліва падбіраецца эталонны эквівалент гэтай сумесі. Актанавы лік бензінаў можна павысіць на 4—15 адзінак дабаўкай да 0,1 % прысадак , напрыклад тэтраэтылсвінцу . Звычайна бензіны маюць актанавы лік 76—98.
Літаратура
правіць- Актанавы лік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).