Актыналі́т[1] (ад стар.-грэч.: ἀκτίς — прамень і λίθος — камень: «прамяністы камень») — пародаўтваральны мінерал групы амфіболаў класа сілікатаў. Назва звязана з тым, што ў мінерале мноства ігольчастых крышталёў і іх прамяністых агрэгатаў. Колер абумоўлены наяўнасцю жалеза.

Актыналіт
Агранены актыналіт з Бразіліі
Формула Ca2(Mg,Fe)5Si8O22(OH)2
Сінгонія Манаклінная
Колер Ад шаравата-зялёнага да цёмна-зялёнага
Колер рысы Белы
Бляск Шкляны ці шаўкавісты
Празрыстасць Прасвечвае
Цвёрдасць 5,5 — 6
Спайнасць Дасканалая
Шчыльнасць 2,9 — 3,3 г/см³

Крышталізуецца ў манакліннай сінгоніі, утварае прызматычныя, ігольчатыя і воласападабныя крышталі. Колер ад светла-зялёнага да цёмна-зялёнага. Бляск шкляны, шаўкавісты, перламутравы. Цвёрдасць 5,5—6 па шкале Моаса. Шчыльнасць 2900—3300 кг/м³.

Тыповы метасаматычны мінерал метамарфічных сланцаў і кантактавых скарнаў. Утварае шаставатыя ці блытана-кудзелістыя агрэгаты. Часта сустракаецца разам з гранатам, кварцам, талькам, эпідотам. Тонкавалакністы актыналіт эластычны і ўжываецца як напаўняльнік гумы для аўтапакрышак. Часам выкарыстоўваецца як аздабляльны камень.

Разнавіднасці: нефрыт, аміянт, амфібол-азбест'[1], смарагдыт'[1], ураліт'[1], мангактыналіт'[1], амазіт'[1].

Зноскі

  1. а б в г д е Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 63.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць