Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і суверэнітэце Беларусі (2020)

Закон Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і суверэнітэце Беларусі — федэральны закон Злучаных Штатаў Амерыкі, які дазваляе ўладам ЗША не прызнаваць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 9 жніўня 2020 года, а таксама не дазваляе прызнаваць А. Лукашэнка законна абраным лідарам Беларусі[1].

Закон, які быў прадстаўлены дэпутатам ад штата Нью-Джэрсі Крысам Смітам[2], быў прыняты Палатай прадстаўнікоў ЗША, Сенатам21 снежня[3]. Прэзідэнт ЗША Д. Трамп падпісаў закон 28 снежня 2020 года.

Закон заклікае да правядзення ў краіне новых прэзідэнцкіх выбараў, якія адпавядаюць стандартам АБСЕ, і да неадкладнана вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі. Акрамя іншага, ЗША адмаўляюцца прызнаць любую інтэграцыю Беларусі ў так званую «Саюзную дзяржаву» разам з Расіяй і пад яе кантролем.

Зноскі

  1. Фотакор Яна Трусіла атрымала 13 сутак за сваю прафесійную дзейнасць. Новы Час (2 лістапада 2020). Праверана 25 студзеня 2021.
  2. Belarus Democracy and Human Rights Act Passes US Congress Committee (англ.)(недаступная спасылка). Belarus Digest (19 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2021. Праверана 26 студзеня 2021.
  3. Распрацоўнік Акту аб дэмакратыі ў Беларусі пра Лукашэнку: «Мы не спынімся, пакуль іх не пасадзяць за краты». Новы Час (23 снежня 2020). Праверана 26 студзеня 2021.