Акт аб пераходзе ў спадчыну прастола (Вялікабрытанія)

Акт аб пераходзе ў спадчыну прастола, або Акт аб уладкаванні (англ.: Act of Settlement) — заканадаўчы акт, прыняты парламентам Англіі ў 1701 годзе, які пазбавіў каталіцкую мужчынскую лінію Сцюартаў правоў на прастол на карысць пратэстанткі Сафіі Гановерскай і яе нашчадкаў.

парламенцкі акт
«Акт аб пераходзе ў спадчыну прастола»
Act of Settlement 1701
Акт аб пераходзе ў спадчыну прастола; буйным шрыфтам вылучана пачатак: «Вільгельм Трэці, Божай ласкаю»
Акт аб пераходзе ў спадчыну прастола; буйным шрыфтам вылучана пачатак: «Вільгельм Трэці, Божай ласкаю»
Дзяржава:

Поўная назва — «Акт аб далейшым абмежаванні ўлады манарха і найлепшай абароне правоў і свабод падданых», Акт называюць таксама «Біль…» ці «Закон аб пераходзе ў спадчыну прастола ў Англіі». Гэта адна з частак брытанскай Канстытуцыі — нароўні з Хабеас корпус актам і Білем аб правах 1689 года.

Гістарычны кантэкст правіць

Акт быў прыняты ў часы кіравання караля-пратэстанта Вільгельма III Аранскага, непасрэднай пераемніцай якога была яго швагерка Ганна. Усе дзеці Ганны памерлі ў маленстве ці ў дзяцінстве, апошні, 11-гадовы герцаг Глостэрскі, сканаў у 1700 годзе. Гэта смерць ставіла непазбежнае пытанне аб далейшым пераходзе прастола ў спадчыну, паколькі ўсе найбліжэйшыя сваякі дому Сцюартаў былі каталікамі. Грамадская думка ў Англіі і Шатландыі была катэгарычна супраць заняцця прастола каталікамі: гэта магло прывесці да ліквідацыі заваяванняў Славутыя рэвалюцыі 1688 года, тым больш што найбліжэйшым прэтэндэнтам быў адзінакроўны брат Ганны — сын выгнанага ў Францыю Славутай рэвалюцыяй Якава II. Ва ўмовах Вайны за іспанскую спадчыну прэтэндэнт «Якаў III», які жыў у Францыі, знаходзіўся ў лагеры ворагаў Англіі і карыстаўся падтрымкай Людовіка XIV.

Генеалагічнае дрэва правіць

Правілы пераходу ў спадчыну прастола правіць

Паводле Акта манархам у Англіі (а затым, з 1707, і ў Вялікабрытаніі) магла быць толькі асоба, якая знаходзілася ў еўхарыстычных зносінах з Англіканскай Царквой. Ад пераходу ў спадчыну прастола адхіляліся:

  • асобы каталіцкага веравызнання,
  • асобы, якія пабраліся шлюбам з каталікамі[1], а таксама
  • нашчадства тых і іншых.

Згодна з Актам пасля будучай каралевы Ганны ад прастола былі паслядоўна адхілены:

  1. яе брат Якаў (Стары прэтэндэнт),
  2. прынцы Савойскага дому — нашчадкі Генрыэты, герцагіні Арлеанскай, дачкі Карла I,
  3. прынцы Пфальцкага дому — нашчадкі сыноў Лізаветы, дачкі Якава I.

Паводле Акта пераемніцай Ганны была прызначана яе стрыечная цётка — самая малодшая дачка Лізаветы Пфальцкай — Сафія Гановерская, удава пратэстанцкага гановерскага курфюрста Эрнста Аўгуста. Але Сафія памерла за месяц з невялікім да Ганны, і на брытанскі прастол уступіў яе сын, гановерскі курфюрст Георг I. Такім чынам, Вялікабрытанія ўвайшла ў асабістую унію з Гановерам пад уладай Гановерскай дынастыі (Вельфаў).

Іншыя прававыя палажэнні правіць

Апроч вызначэння парадку пераходу ў спадчыну прастола ў Акце было замацавана, што па каралеўскім памілаванні нельга прыпыняць судаводства па ўзбуджаным палатай абшчын абвінавачанні, а ў судовай сістэме была абвешчана нязменнасць суддзяў (немагчымасць іх зняцця са сваёй пасады па распараджэнні манарха; зняцце з пасады суддзі, які здзейсніў правіннасць, стала магчымай толькі па рашэнні абедзвюх палат парламента).

Перагляд Акта аб пераходзе ў спадчыну прастола правіць

Нягледзячы на ўзрослую на хвалі ліберальных настрояў апазіцыю з боку каталіцкай царквы, якая лічыць Акт абразай каталікоў і ўшчамленнем сваіх правоў, Акт аб пераходзе ў спадчыну прастола працягвае дзейнічаць і цяпер.


Вялікабрытанія
 

Гэты артыкул з'яўляецца часткай серыі артыкулаў па тэме:
Палітычная структура
Вялікабрытаніі








Зноскі

  1. Асобы, чые сужэнцы прынялі каталіцтва пасля шлюбу, ад спадчыны не адхіляюцца, напрыклад, Эдвард, герцаг Кенцкі.