Акт аб незалежнасці Літвы

(Пасля перасылкі з Акт незалежнасці Літвы 1918 г.)

Акт аб незале́жнасці Літвы́ (літ.: Lietuvos nepriklausomybės aktas) альбо Акт 16 лютага — дакумент, складзены і падпісаны Радай Літвы 16 лютага 1918 года. Акт абвяшчаў аднаўленне незалежнай дэмакратычнай Літвы са сталіцай у горадзе Вільні. Дакумент быў падпісаны ўсімі 20 прадстаўнікамі Рады на чале з Ёнасам Басанавічусам. Акт 16 лютага стаў апошнім з серыі рэзалюцыяў, датычных праблемы самавызначэння Літвы, пасля падпісаных на Віленскай канферэнцыі і г. зв. Акта 8 студзеня. Шлях да незалежнасці быў даўгі і складаны з-за таго, што Германская імперыя аказвала ціск на Раду Літвы з мэтай утварэння саюза. Дэпутатам даводзілася манеўраваць між інтарэсамі Германіі, войскі якой размяшчаліся ў Літве, і патрабаваннямі літоўскага народа.

Арыгінал Акта з подпісамі дваццаці членаў Рады
Факсіміле Акта

Рэакцыя на вестку пра аднаўленне незалежнай Літвы была даволі стрыманай. Публікацыя акта была забаронена ўладамі Германіі, тэкст рэзалюцыі друкаваўся і распаўсюджваўся падпольна. Працы Рады стала перашкаджалі, а немцы працягвалі кантраляваць усю тэрыторэю Літвы. Сітуацыя змянілася, калі ўвосені 1918 года Германія прайграла Першую сусветную вайну. У лістападзе 1918 года быў сфарміраваны першы літоўскі кабінет міністраў, а Рада Літвы атрымала кантроль над усёй тэрыторыяй краіны[1]. Незалежнасць нарэшце стала рэальнасцю, хоць дзеля яе канчатковага здабыцця Літва вымушаная была ўдзельнічаць у некалькіх войнах.

Акт з'яўляецца законным абгрунтаваннем існавання незалежнай Літвы як у міжваенны перыяд, так і пасля 1990 года[2]. У дакуменце сфармуляваныя асноўныя прынцыпы дзяржаўнага ўладкавання, якія ў тым ліку адлюстраваныя ва ўсіх канстытуцыях Літвы. Акт таксама стаў ключавым дакументам у 1990 годзе пасля абвяшчэння незалежнасці краіны ад СССР[3]. Улады Літвы падкрэслівалі, што гэта проста аднаўленне незалежнай дзяржавы, якая існавала з 1918 да 1940 года, а Акт аб незалежнасці ніколі не траціў сваёй сілы[4].

Арыгінальны дакумент лічыўся згубленым. Пад канец сакавіка 2017 года яго адшукаў у дыпламатычным архіве Міністэрства замежных спраў у Берліне прафесар Людас Мажыліс.

Тэкст акта правіць

Радок Арыгінальны тэкст[5] Пераклад
1
NUTARIMAS
Пастанова
2 Lietuvos Taryba savo posėdyje vasario 16 d. 1918 m. vienu balsu nu- Рада Літвы на пасяджэнні 16 лютага 1918 года адзінагалосна вырашыла
3 tarė kreiptis: į Rusijos, Vokietijos ir kitų valstybių vyriausybės šiuo звярнуцца да ўрадаў Расіі, Германіі і іншых дзяржаў з наступнай
4 pareiškimu: дэкларацыяй:
5 Lietuvos Taryba, kaipo vienintelė lietuvių tautos atstovybė, remdamos Рада Літвы, як адзіны прадстаўнік літоўскай нацыі, грунтуючыся на
6 pripažintaja tautų apsisprendimo teise ir lietuvių Vilniaus konferencijos прызнаным праве народаў на самавызначэнне і на прынятай Віленскай канферэнцыяй
7 nutarimu rugsėjo mėn. 18-23 d. 1917 metais, skelbia atstatanti nepriklau- рэзалюцыі 18-23 верасня 1917 года, абвяшчае аднаўленне незалежнай,
8 somą demokratiniais pamatais sutvarkytą Lietuvos valstybę su sostine на дэмакратычных прынцыпах заснаванай Літоўскай дзяржавы са сталіцай
9 Vilniuje ir tą valstybę atskirianti nuo visų valstybinių ryšių, kurie у Вільні і аддзяленне гэтай дзяржавы ад усіх дзяржаўных сувязяў, якія
10 yra buvę su kitomis tautomis. калі-небудзь мелі месца з іншымі нацыямі.
11 Drauge Lietuvos Taryba pareiškia, kad Lietuvos valstybės pama- Рада Літвы таксама абвяшчае, што асновы Літоўскай дзяржавы
12 tus ir jos santykius su kitomis valstybėmis privalo galutinai nustatyti і яе стасункі з іншымі дзяржавамі падлягаюць канчатковаму ўсталяванню
13 kiek galima graičiau sušauktas steigiamasis seimas, demokratiniu budu як найхутчэй скліканым устаноўчым сеймам, абраным дэмакратычным чынам
14 visų jos gyventojų išrinktas. усімі жыхарамі дзяржавы.
15 Lietuvos Taryba pranešdama apie tai ………………… Рада Літвы, інфармуючы пра гэта ўрад …………………,
16 vyriausybei, prašo pripažinti nepriklausomą Lietuvos valstybę. просіць прызнання незалежнай Літоўскай дзяржавы.
 
17 Dr. Jonas Basanavičius Д-р Ёнас Басанавічус
18 Saliamonas Banaitis Салямонас Банайціс
19 Mykolas Biržiška Мікалас Біржышка
20 Vilniuje, vasario 16 d. 1918 m. Kazys Bizauskas У Вільні, 16 лютага 1918 р. Казіс Бізаўскас
21 Pranas Dovydaitis Пранас Давідайціс
22 Jurgis Šaulys Steponas Kairys Юргіс Шаўліс Сцяпонас Кайрыс
23 Jokūbas Šernas Petras Klimas Ёкубас Шарнас Пятрас Клімас
24 Antanas Smetona Donatas Malinauskas Антанас Смятона Данатас Малінаўскас
25 Jonas Smilgevičius Vladas Mironas Ёнас Смільгявічус Владас Міранас
26 Justinas Staugaitis Stanisław Narutowicz Юсцінас Стаўгайціс Станіслаў Нарутовіч
27 Aleksandras Stulginskis Alfonsas Petrulis Аляксандрас Стульгінскіс Альфонсас Пятруліс
28 Jonas Vailokaitis Kazimieras Steponas Šaulys Ёнас Вайлакайціс Казімерас Сцяпонас Шаўліс
29 Jonas Vileišis Ёнас Віляйшыс

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Vytas Stanley Vardys, Judith B. Sedaitis. Lithuania: The Rebel Nation. — Boulder, CO: Westview Press. — С. 22–23. — (Westview Series on the Post-Soviet Republics). — ISBN 0-8133-1839-4.
  2. Mindaugas Maksimaitis. Lietuvos valstybės konstitucijų istorija (XX a. pirmoji pusė). — Vilnius: Justitia, 2005. — С. 36–44. — ISBN 9955-616-09-1.
  3. Antanas Tyla. Vasario 16-osios Akto reikšmė lietuvių tautos politinei raidai(літ.) // Voruta. — 15 лютага 2005. — ISSN 1392-0677.
  4. Supreme Council — Reconstituent Seimas 1990—1992. Seimas of the Republic of Lithuania (31 сакавіка 2002). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2010. Праверана 21 красавіка 2017.
  5. Nutarimas (літ.). Medieval Lithuania (31 сакавіка 2005). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2013. Праверана 21 красавіка 2017.

Літаратура правіць

  • Council of Lithuania // Encyclopedia Lituanica / Simas Sužiedėlis. — Boston, Massachusetts: Juozas Kapočius, 1970—1978. — Т. I. — С. 581—585.

Спасылкі правіць