Акт супраць анархістаў 1918 г. (ЗША)
Акт супраць анархістаў (англ.: Anarchist Exclusion Act, таксама вядомы як «Іміграцыйны акт 1918 года») — закон, прыняты ў ЗША 16 кастрычніка 1918 года.
Паводле гэтага дакумента асобы, якія прытрымліваліся анархісцкіх поглядаў ці былі членамі анархісцкіх арганізацый, не дапускаліся на тэрыторыю Злучаных Штатаў. Тых анархістаў, якія ўжо знаходзіліся ў ЗША, закон патрабаваў дэпартаваць з краіны. Дакумент пашырыў некаторыя палажэнні пункта 3 Іміграцыйнага акта 5.02.1917 г. і выкарыстоўваўся як адзін з прававых фундаментаў дэпартацыі «чырвоных» з тэрыторыі ЗША ў канцы 1919 года.
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- To Exclude and Expel from the United States Aliens Who are Members of the Anarchistic and Similar Classes Архівавана 17 кастрычніка 2015. Sixty-fifth Congress. Session II. Charpter 186, pp. 1012—1013 (Поўны тэкст дакумента на англійскай мове)