Акуля́р (ад лац.: ocularis — вочны) — частка аптычнай прылады (мікраскопа, тэлескопа і інш.), накіраваная да вока назіральніка. Прызначаны для разглядання павялічанага відарыса, створанага аб’ектывам або абарачальнай сістэмай.

Калекцыя розных відаў акуляраў

Асноўныя характарыстыкі: фокусная адлегласць, якая вызначае павелічэнне ўсей аптычнай сістэмы; адлегласць да выхадной зрэнкі  (руск.) (ад апошняй паверхні акуляра да відарыса, створанага акулярам); вугал поля зроку  (руск.).

Акуляр Гюйгенса
Акуляр Рамсдэна

Асноўныя тыпы простых акуляраў: Гюйгенса  (ням.) (17 ст.) і Рамсдэна  (англ.) (18 ст.). У складаных акуляраў за кошт павелічэння колькасці лінзаў і выкарыстання несферычных (напрыклад, парабалічных) паверхняў вугал зроку даводзіцца да 90—100°.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць