Акцябрскі сельсавет (Віцебскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Акця́брскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Акцябрская.

Акцябрскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Віцебскі раён
Уключае 18 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Акцябрская
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 4 486
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

ГісторыяПравіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Кабыльнікаўскі (Кабыльніцкі) сельсавет у складзе Высачанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Кабыльнікі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Высачанскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Лёзненскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 20 лістапада 1938 года вёска Кабыльнікі перайменавана ў Акцябр, а сельсавет — у Акцябрскі. З 24 жніўня 1951 года сельсавет у складзе Віцебскага раёна. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сялюцкага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Папоўка[1]. 14 красавіка 1962 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Шапуры[2]. 10 красавіка 1965 года ў склад сельсавета з Варонаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Бандары, Лужына і Селівоўшчына)[3]. У 1972 годзе ў склад Бабініцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Білева, Селівоўшчына і Янапаль)[4]. У 1975 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Акцябрская. 16 лютага 1987 года ў склад Шапечынскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў: пасёлак пры чыгуначнай станцыі Дыманова, вёскі Дыманова, Зазыбы 1, Макарава, Мяклава, Навікі, Ражнова і Старынцы[5].

НасельніцтваПравіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4486 чалавек[6], з іх 82,1 % — беларусы, 14,5 % — рускія, 1,9 % — украінцы[7].

СкладПравіць

На 1 студзеня 1974 года ў складзе Акцябрскага сельсавета знаходзіўся 31 населены пункт[8].

ІншаеПравіць

На тэрыторыі сельсавета знаходзяцца аб’екты гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь: курганны могільнік VI—XIII стст. каля вёскі Лятохі, курганны могільнік IXXIII стст. каля вёскі Сакольнікі і гарадзішча ранняга жалезнага веку (V ст. да н.э. — V ст.н.э.) каля вёскі Шапуры (усе 3-й катэгорыі каштоўнасці).

Вядомыя людзіПравіць

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 красавіка 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 18 (1098).
  4. Рашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 25 чэрвеня 2015. (руск.)
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  8. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 43. — 248 с. — 10 000 экз.

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.