Акцябрскі (гарадскі пасёлак)

гарадскі пасёлак у Беларусі

Акця́брскі[2] — гарадскі пасёлак у Гомельскай вобласці Беларусі, цэнтр Акцябрскага раёна, на р. Нератоўка. Знаходзіцца ў 190 км ад Гомеля. Прыпыначны пункт на чыгунцы Бабруйск — Рабкор. Аўтадарогамі злучаны з Глускам, Азарычамі, Парычамі, Капаткевічамі. Насельніцтва 6 596 чал. (2017)[3].

Гарадскі пасёлак
Акцябрскі
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
31 жніўня 1954
Ранейшыя назвы
Рудабелка
Гарадскі пасёлак з
Афіцыйная мова
беларуская мова
Насельніцтва
  • 7 269 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2357
Паштовы індэкс
247300
Аўтамабільны код
3
СААТА
3240551000
Акцябрскі на карце Беларусі ±
Акцябрскі (гарадскі пасёлак) (Беларусь)
Акцябрскі (гарадскі пасёлак)
Акцябрскі (гарадскі пасёлак) (Гомельская вобласць)
Акцябрскі (гарадскі пасёлак)

Гісторыя правіць

Утвораны 31 жніўня 1954 года ў выніку аб’яднання вёсак Карпілаўка, Рудабелка і Рудня з атрыманнем статуса райцэнтра. Вёска Рудабелка вядомая з сярэдзіны XV ст. як вялікакняжацкае ўладанне, здавалася ў заставу (арэнду) Радзівілам, Вішнявецкім і іншыс. З 1685 года зрабілася прыватнай уласнасцю Радзівілаў. У канцы XVIII ст. належала памешчыку Дамініку Лапе, які заснаваў тут маёнтак Карпілаўка і ў першай палове XIX ст. правёў буйныя меліярацыйныя мерапрыемствы. У 1863 годзе аткрыта народнае вучылішча. У 1918—1920 гадах існавала «Рудабельская рэспубліка» (захаванне савецкай улады на тэрыторыі, акупаванай спачатку нямецкімі, а потым — польскімі войскамі). 28 чэрвеня 1939 года быў створаны Акцябрскі раён Палескай вобласці з цэнтрам у Карпілаўцы.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны — адзін з цэнтраў Акцябрска-Любанскай партызанскай зоны (існавала савецкая ўлада, працавалі школы, выдаваліся газеты). У пачатку красавіка 1942 года ў ходзе карнай аперацыі немцаў усе 3 вёскі (Карпілаўка, Рудабелка і Рудня) амаль цалкам спаленыя, знішчана больш за 2,5 тысяч жыхароў. Вызвалены 27 чэрвеня 1944 года.

У 1962—1966 гадах — у Светлагорскім раёне[4][5].

Насельніцтва правіць

Для пасёлка характэрна наступная дынаміка змянення колькасці жыхароў:

  • 1959 — 2 954 чал. (перапіс)[6]
  • 1970 — 4 273 чал. (перапіс)[6]
  • 1979 — 5 825 чал. (перапіс)[6]
  • 1989 — 7 253 чал. (перапіс)[6]
  • 1999 — 8 440 чал. (перапіс)[6]
  • 2009 — 7 367 чал. (перапіс)[6]
  • 2016 — 6 753 чал.[7]
  • 2017 — 6 596 чал.[3]

Эканоміка правіць

Прадпрыемствы харчовай (завод сухога абястлушчанага малака, хлебазавод), дрэваапрацоўчай прамысловасці. Цэнтр КСУП "Саўгас «Акцябрскі». Камбінат бытавога абслугоўвання, аўтапарк, райаграсэрвіс, лясгас, будаўнічая арганізацыя. Гасцініца «Арэса». Метэастанцыя.

Культура правіць

Сацыяльная сфера правіць

Прафесійна-тэхнічнае вучылішча сельскай гаспадаркі, раённая гімназія, 2 сярэднія, дзіцяча-юнацкія спартыўная і музычная (адкрыта 01.09.1969) школы, 3 дашкольныя ўстановы, Дом культуры, Цэнтр гісторыі і культуры (з 14.11.1995), карцінная галерэя (з 1990 года), 2 бібліятэкі, кінатэатр, райбальніца, 2 аптэкі, раённы вузел сувязі, друкарня, заапарк. Выдаецца раённая газета «Чырвоны Кастрычнік» (з 1939 года). 23.11.1996 года адкрыта праваслаўная Свята-Пакроўская царква, будуецца рымска-каталіцкі касцёл.

Архітэктура і славутасці правіць

Планіроўка правіць

Планіроўка квартальная, выцягнутая з поўдня на поўнач. Рака падзяляе пасёлак на паўночную і паўднёвую часткі. Асноўным планіровачным ядром з’яўляецца цэнтральная плошча, вакол якой размешчаны адміністрацыйныя будынкі, гандлёвы цэнтр і асноўныя месцы адпачынку. На ўсходзе ў апошнія дзесяцігоддзі склаўся мікрараён, забудаваны 3- і 5-павярховымі жылымі дамамі. У 1987—93 гадах у асноўным на поўначы пасёлка ўзведзена 189 мураваных, катэджнага тыпу дамоў, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месц пасля Чарнобыльскай аварыі 1986 г. На месцы былой лесапілкі ў цэнтры пасёлка будуецца новы квартал (з 2010 года). Карта пасёлка

Помнікі правіць

  • Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан на вуліцы Савецкая. У 59 магілах пахаваны 272 воіны Чырвонай Арміі (загінулі ў чэрвені 1944 года пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў) і 41 партызан (загінулі ў Вялікую Айчынную вайну). У 1959 годзе пастаўлены помнік — скульптура воіна (рэканструяваны ў 1984 годзе).
  • Магіла ахвяр фашызму на вуліцы Бумажкова. Пахаваны астанкі 643 жыхароў, якіх 2 красавіка 1942 года спалілі жывымі карнікі ў памяшканні клуба спіртзавода. У 1959 годзе пастаўлены абеліск.
  • Магіла ахвяр фашызму на вуліцы Гастэлы. Пахаваны астанкі 486 жыхароў былой вёскі Карпілаўка, якіх 3 красавіка 1942 года расстралялі, а потым спалілі карнікі. У 1959 годзе пастаўлены абеліск.
  • Магіла ахвяр фашызму на вуліцы Савецкая, каля сярэдняй школы № 1. Пахаваны астанкі 700 жыхароў, якіх 2 красавіка 1942 года расстралялі, а потым спалілі карнікі. У 1972 годзе на магіле пастаўлены помнік — скульптура жанчыны ў жалобе.
  • Магіла ахвяр фашызму. За 0,5 км ад пасёлка, каля дарогі на Азарычы. Пахаваны астанкі 800 жыхароў былой вёскі Рудня, якіх 2 красавіка 1942 года спалілі карнікі. У 1975 годзе ўстаноўлены 2 стэлы.
  • Мемарыяльная дошка ў гонар партызан. Партызанская плошча, на будынку раённага Савета дэпутатаў. Устаноўлена ў 1959 годзе ў памяць аб знаходжанні ў Рудабелцы цэнтра партызанскай зоны.
  • Мемарыяльная дошка на месцы базіравання Акцябрскага падпольнага райкома КП(б)Б і штаба 123-й партызанскай брыгады імя 25-годдзя БССР. Устаноўлена ў 1959 годзе на будынку № 40 па вуліцы Савецкай.
  • Помнік Ц. П. Бумажкову. Устаноўлены ў 1961 годзе на вул. Савецкай перад кінатэатрам.
  • Помнік Леніну (1953 год) на Партызанскай плошчы.
  • Помнік «Барацьбітам за савецкую ўладу» на Цэнтральнай плошчы.
  • Сцяна прысвячэння — помнік Героям Савецкага Саюза — воінам-землякам і воінам, атрымаўшым гэта званне за вызваленне Акцябрскага раёна. Цэнтральная плошча.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі правіць

  1. Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.
  5. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004.
  6. а б в г д е Вынікі перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.

Спасылкі правіць