Акцябр (Лагойскі раён)
Акця́бр[1] (трансліт.: Akciabr, руск.: Октябрь, да 1939 года — Хата́евічы) — аграгарадок у Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр Акцябрскага сельсавета. Насельніцтва 575 чал. (2010). Размешчаны за 36 км ад Лагойска.
Аграгарадок
Акцябр
| ||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУ пачатку XVI ст. Хатаевічы разам з суседнім маёнткам Плешчаніцы знаходзіліся ў валоданні князя Васіля Саламярэцкага (памёр у 1540). У 1558 годзе паселішча згадваецца пры падзеле маёнткаў паміж яго ўдавой і дзецьмі. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства.
Пад 1567 Хатаевічы значацца як сяло, шляхецкая ўласнасць. У 1681 тут заснавалі кляштар дамініканцаў. Каля 1752 збудавалі касцёл Прасвятой Тройцы.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Хатаевічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Барысаўскім павеце Мінскай губерні. У 1803 у мястэчку збудавалі новы касцёл. У гэты час склад маёнтку Хатаевічы (уладанне дамініканскага кляштара) уваходзіла 15 вёсак, у мястэчку меліся карчма, бровар, хлебазапасны магазін. Станам на 1812 у Хатаевічах было 29 мяшчанскіх і 18 шляхецкіх дамоў, пазней у ліку іншых каталіцкіх уладанняў мястэчка канфіскавалі расійскія ўлады. На 1861 — 19 двароў, касцёл. У 1870 расійскія ўлады збудавалі царкву Св. Мікалая, прыход якой ахопліваў 38 вёсак і хутароў, 2727 прыхаджанаў, царкве належала 112 дзесяцінаў зямлі. Дзейнічала царкоўнапрыходская школа. На 1886 — 9 двароў, царква, касцёл, капліца, сінагога, пры ёй яўрэйская малітоўная школа, шэраг крамаў, карчма. У 1893 у мястэчку заснавалі мукамольнае і крупяное прадпрыемствы (у 1895 працавалі 6 работнікаў, мелася паравая машына).
Станам на 1908 у Хатаевічах было 82 двары, 2 царкоўнапрыходскія школы (для хлопчыкаў і дзяўчынак), на 1909 існавалі аднайменныя мястэчка (61 двор) і маёнтак (1 двор).
У 1919 Хатаевічы ўвайшлі ў БССР, дзе 20 жніўня 1924 сталі цэнтрам сельсавета Плешчаніцкага раёна (з 25 снежня 1962 у Лагойскім раёне). Станам на 1926 існавалі аднайменныя мястэчка (52 двары), вёска (39 двароў) і хутар (2 двары). У 1938 статус паселішча панізілі да вёскі. На 1941 — 127 двароў, на 1969 — 142, на 1990 — 204, на 1 студзеня 2003 — 230.
-
Стары касцёл
-
Стары касцёл, інтэр'ер
-
Новы касцёл
-
Новы касцёл, інтэр'ер
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе: 1811 — 118 муж.; 1886 — 84 чал.
- XX стагоддзе: 1908 — 466 чал.; 1909 — 322 чал. у мястэчку Хатаевічы і 18 чал. у маёнтку Хатаевічы; 1926 — 198 чал. у мястэчку Хатаевічы, 172 чал. у вёсцы Хатаевічы, 12 чал. на хутары Хатаевічы; 1941 — 463 чал., 1969 — 489 чал.; 1990 — 569 чал.[2]; 1999 — 679 чал.
- XXI стагоддзе: 1 студзеня 2003 — 651 чал.[3]; 2010 — 575 чал.
Інфраструктура
правіцьУ Хатаевічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, фельчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Славутасці
правіць- Капліца Святога Дамініка
- Драўляная царква
Страчаная спадчына
правіць- Касцёл Святога Дамініка (1907)
- Капліца Святога Дамініка (XVIII ст.)
- Царква Святога Мікалая (1870)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаюцца таксама варыянты Хата́вічы, мн., Хата́евічы, мн., Акця́бар, м.
- ↑ М. М. Казлоўская, В. Л. Насевіч. Акцябр // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. С. 92.
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах. Кн. 2-я. — Мн.: БелЭн, 2004.
Літаратура
правіць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна. У 2 кнігах. Кн. 2-я / Рэд. кал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2004. — 488 с.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
- Chotajewicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna (польск.). — Warszawa, 1880. — S. 637.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Акцябр (Лагойскі раён)