Акім Рыгоравіч Курачкін
Акім Рыгоравіч Ку́рачкін (28 жніўня (10 верасня) 1912, Ветка, Гомельскі павет, цяпер у Гомельскай вобласці — 4 жніўня 2004) — беларускі скульптар. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Акім Рыгоравіч Курачкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 жніўня (10 верасня) 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 жніўня 2004 (91 год) |
Род дзейнасці | скульптар |
Вучоба |
Нарадзіўся ў горадзе Ветка Гомельскага павета (цяпер раённы цэнтр у Гомельскай вобласці). У 1934 годзе скончыў Беларускі мастацкі тэхнікум у Віцебску.
Творчасць
правіцьПершай работай А. Р. Курачкіна была карціна «Клім Варашылаў і Сямён Будзённы на Паўночна-Заходнім фронце»[1]. Потым працаваў у галіне станкавай и манументальнай скульптуры. У мастацкіх выставах пачаў удзельнічаць з 1940 года.
Сярод работ А. Р. Курачкіна
- кампазіцыя «Абаронцы Брэсцкай крэпасці» (1951),
- «У тыле ворага» (1958),
- «Да апошняга дыхання» (1961)
- партрэты Героя Савецкага Саюза А. М. Кіжаватава (1967), падпольшчыцы С. С. Панковай (1968)
і іншыя.
А. Р. Курачкін аўтар помнікаў воінам Савецкай Арміі і партызанам у Слоніме (1956), Паставах (1965), Полацку (1967), Вілейцы, вёсках Грозаў Капыльскага раёна, Міхалова Бабруйскага раёна (1967), Маслакі Горацкага раёна (1983), помніка А. Ф. Мяснікову ў Магілёве (1961) і інш.
Сярод станкавых работ:
- «Малады будаўнік» (1958),
- «Поўдзень» (1965),
- «За волю, за долю» (1982),
- партрэт касманаўта Ю. А. Гагарына
і інш.
Зноскі
- ↑ Надежда Куликова. Щедрый дар (руск.)
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 3. Карчма — Найгрыш / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4. — 751 с. — 9 500 экз.
Спасылкі
правіць- Надежда Куликова. Щедрый дар (руск.) // Вечерний Минск
- Наталья Филиппович. Метроном памяти (руск.) // Вечерний Минск
- РЕЕСТР ПРОФЕССИОНАЛЬНЫХ ХУДОЖНИКОВ Российской империи, СССР, «русского зарубежья», Российской Федерации и республик бывшего Советского Союза (XVIII—XXI вв.) (руск.)