Адкрыць галоўнае меню

Акіта (прэфектура)

прэфектура Японіі

Акіта[3] — прэфектура ў паўночнай частцы Японіі, знаходзіцца ў рэгіёне Тахоку. Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Акіта. Плошча прэфектуры — 11 636,28 км², насельніцтва — 1 038 364 чалавекі (1 жніўня 2014), шчыльнасць насельніцтва — 89,24 чал./км².

Акіта
яп.: 秋田県
Сцяг[d] Герб
Сцяг[d] Герб
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Кіраўнік Norihisa Satake[d]
Насельніцтва
Плошча
  • 11 637,54 км²
Акіта на карце
Часавы пояс UTC+9 і Japan Standard Time[d]
Код ISO 3166-2 JP-05
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Акіта на Вікісховішчы

Асновай эканомікі з’яўляецца сельская гаспадарка, машынабудаванне, гандаль, турызм. На тэрыторыі прэфектуры размешчаны горы Сіракамі, пакрытыя першабытнымі самшытавымі лясамі, аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Прэфектура знаходзіцца далёка ад асноўных палітыка-эканамічных цэнтраў Японіі, што спрыяла кансервацыі многіх формаў японскай матэрыяльнай і духоўнай культуры, якая знікла пад націскам сярэднявечнай кітаізацыі або вестэрнізацыі новага часу.

ГеаграфіяПравіць

Прэфектура Акіта размешчана ў паўночнай частцы вострава Хонсю, на паўночным захадзе рэгіёну Тахоку. Мяжуе на поўначы з прэфектурай Аомары, на ўсходзе — з прэфектурай Іватэ, а на поўдні — з прэфектурамі Міягі і Ямагата. На захадзе Акіта абмываецца водамі Японскага мора.

Па плошчы тэрыторыі прэфектура займае 6-е месца ў краіне сярод іншых прэфектур.

У прэфектуры Акіта пераважае гарысты рэльеф. Высокія горы на ўсходзе, пакрытыя іглічнымі і змяшанымі лясамі, паступова змяняюцца пагоркамі на захадзе. Асноўнымі горнымі масівамі з’яўляюцца горы Оу, Дэва, Тайхэй, Сіракамі і пагоркі Сасаморы. Самы высокі пункт прэфектуры — гара Цёкай.

У цэнтральнай частцы прэфектуры, у ніжнім цячэнні ракі Амона, знаходзіцца раўніна Акіта. Уздоўж паўночнага і паўднёвага ўзбярэжжа ляжаць раўніны Насіра і Хандзё. У горнай мясцовасці ляжаць нізіны Одатэ, Такасі, Карын і Ёкотэ. Па раўнінах і нізінах працякаюць рэкі, якія ўпадаюць у Японскае мора. Найбуйнейшымі з іх з’яўляюцца Ёнэсіра, Амона і Коёсі.

На заходнім узбярэжжы прэфектуры знаходзіцца паўвостраў Ога, у падставы якога ляжыць возера Хатырагата. У свой час яно было другім па велічыні возерам Японіі, але ў 1967—1977 гадах яго часткова асушылі. Таксама ў прэфектуры Акіта размешчана возера Товада — унікальны вадаём у кратары вулкана, Тадзава — самае глыбокае возера Японіі глыбінёй 423,4 м, і буйное возера Тайхэй.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. 秋田県の人口と世帯(月報) | 美の国あきたネット Праверана 24 кастрычніка 2019.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.  — карта Японіі