Алайскі хрыбет
Алайскі хрыбет — горны хрыбет Паміра-Алайскай горнай сістэмы ў Кыргызстане і часткова ў Таджыкістане. Вышыня да 5539 метраў (пік Тандыкуль). Падзяляе Ферганскую і Алайскую даліны.
Алайскі хрыбет | |
---|---|
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня граніта-габравага Алайскага хрыбта, паміж Зераўшанскім горным вузлом на захадзе і 74°48' у.д. на ўсходзе каля 400 кіламетраў; хрыбет амаль на ўсім працягу пакрыты вечным снегам і мае шмат ледавікоў, асабліва на захадзе. Агульная плошча абляднення 568 км². Перавалы вельмі высокія і цяжкія.
Характэрны высакагорны рэльеф з альпійскімі формамі ў грэбневай частцы. Складзены тоўшчай пясчана-гліністых парод і крышталічных сланцаў. Паўночныя схілы спадзістыя і маюць шэраг падоўжаных далін. Паўднёвыя крута абрываюцца да Алайскай даліны.
У перадгор’ях паўпустынная расліннасць. На схілах сухія кавыльна-тыпчаковыя стэпы, лугавастэпавая расліннасць і ядлоўцавыя лясы (на вышыні 2000-3200 м), якія змяняюцца альпійскімі лугамі. У далінах — арчоўнікі, лясы з грэцкага арэха, міндаля, абрыкоса.
Зноскі
правіцьДля паляпшэння артыкула пажадана |