Алан Славікавіч Чочыеў

расійскі футбаліст
(Пасля перасылкі з Алан Чочыеў)

Алан Чочыеў (нар. 7 верасня 1991, Уладзікаўказ) — расійскі футбаліст, паўабаронца ўладзікаўказскай «Аланіі».

Футбол
Алан Чочыеў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Алан Славікавіч Чочыеў
Нарадзіўся 7 верасня 1991(1991-09-07)[1] (32 гады)
Грамадзянства  Расія
Рост 180 см
Вага 70 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Аланія
Маладзёжныя клубы
2006—2009 Расія Лакаматыў (Масква)
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2013 Расія Лакаматыў (Масква) 0 (0)
2011—2013   Расія Валгар (Астрахань) 74 (7)
2014—2018 Расія Крылы Саветаў (Самара) 116 (14)
2019 Беларусь Дынама (Мінск) 10 (0)
2019—2020 Расія Балтыка (Калінінград) 26 (0)
2020—2021 Расія Чайка (Песчанакопскае) 21 (1)
2021 Казахстан Шахцёр (Караганда) 14 (1)
2022— Расія Аланія (Уладзікаўказ)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010 Расія Расія (да 19) 5 (1)
2012 Расія Расія (да 21) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 сакавіка 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 сакавіка 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Выступаў за моладзевую каманду маскоўскага «Лакаматыва», а з 2011 года гуляў на правах арэнды ў ФНЛ за астраханскі «Валгар». 17 ліпеня 2011 года стаў аўтарам перамоднага гола ў браму маскоўскага ЦСКА ў матчы 1/16 фіналу Кубка Расіі (1:0). У снежні 2013 года ў якасці свабоднага агента стаў іграком самарскіх «Крылаў Саветаў». У самарскім клубе правёў пяць гадоў, аднак трывалым іграком асновы быў толькі падчас выступаў у ФНЛ у сезонах 2014/15 і 2017/18. У студзені 2019 года пакінуў «Крылы Саветаў».

У лютым 2019 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з Мінска[2]. Стаў адным з асноўных ігракоў каманды. У чэрвені 2019 года пакінуў мінскі клуб[3] і неўзабаве стаў іграком калінінградскай «Балтыкі»[4].

У кастрычніку 2020 года перайшоў у «Чайку» з Песчанакопскага, а ў маі 2021 года далучыўся да карагандзінскага «Шахцёра», дзе гуляў да канца сезона 2021. У ліпені 2022 года стаў іграком уладзікаўказскай «Аланіі».

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за юніёрскую і моладзевую зборныя Расіі.

Дасягненні правіць

Зноскі