Аларых I
Аларых або Аларык (лат. Alaricus) (каля 370—410 н.э.) — правадыр вестготаў з 395 г. Ваяваў супраць рымлян. Як хаўруснік аднаго з варагуючых паміж сабой рымскіх імператараў у 395 г. захапіў Афіны, спустошыў Карынф, Аргас і Спарту. Усходне-рымскі імператар Аркадзій, сын Феадосія I, падпісаў мірнае пагадненне з Аларыхам, прызначыўшы яго намеснікам Ілірыі, дзе былі паселеныя вестготы на правах федэратаў. У 401 г. Аларых узняў паўстанне і прывёў войска ў Італію, але, двойчы разбіты ў 402 г. Стыліхонам, адступіў. У 408 г. уварваўся ў Італію зноў, тройчы браў у аблогу Рым і завалодаў ім толькі 14 жніўня 410 г., перадаўшы яго на тры дні рабаўнікам. Нашэсце Аларыха паскорыла заняпад і знікненне Заходняй Рымскай імперыі.
Аларых I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
гоцк.: 𐌰𐌻𐌰𐍂𐌴𐌹𐌺𐍃/Alareiks | |||||||
Гравюра XVIII стагоддзя | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фрытыгерн | ||||||
Пераемнік | Прыняцце каралеўскага тытула | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Атаўльф | ||||||
Нараджэнне |
каля 376[1][2]
|
||||||
Смерць |
410[3][1][4]
|
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Балты | ||||||
Бацька | Атанарых[d] | ||||||
Дзеці | Тэадорых I і Пелагея[d] | ||||||
Веравызнанне | хрысціянін арыянскага толку | ||||||
Дзейнасць | суверэн, Warrior king | ||||||
![]() |
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Аларих // Аконит — Анри — 1926. — Т. 2. — С. 125.
- ↑ Аларих I // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. I. — С. 353–354.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119403676 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
- ↑ Аларих // Военная энциклопедия — СПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1911. — Т. 1. — С. 232.
ЛітаратураПравіць
- Лисовый И. А., Ревяко К. А. Античный мир в терминах, именах и названиях.