Ала (Светлагорскі раён)

колішняя вёска
(Пасля перасылкі з Ала, Светлагорскі раён)

Ала́[1] (трансліт.: Ala, руск.: Ола) — былая вёска ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Чыркавіцкага сельсавета. Спалена карнікамі ў 1944 годзе.

Вёска
Ала
Мемарыяльны комплекс Ала ў маі 2020 г.
Мемарыяльны комплекс Ала ў маі 2020 г.
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
СААТА
3250832051
Ала на карце Беларусі ±
Ала (Светлагорскі раён) (Беларусь)
Ала (Светлагорскі раён)
Ала (Светлагорскі раён) (Гомельская вобласць)
Ала (Светлагорскі раён)

Гісторыя правіць

Прыгадваецца ў дакументах 1795 годаяк населены пункт Бабруйскага павета Мінскай губерні, вёска мела 6 двароў і з’яўлялася дзяржаўнай уласнасцю. Паводле перапісу 1917 года Ала ўваходзіць у Парыцкую воласць, мела 3 гаспадарчыя двары, у якіх пражывалі 18 жыхароў. У 1926 — 17 двароў, 79 жыхароў.

Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы налічвалася 34 двары і 168 жыхароў. У лютым 1943 года ў Алу, што знаходзілася ў глухім лесе, перасяліліся жыхары навакольных вёсак. 14 студзеня 1944 года фашысты спалілі гэтую вёску разам з жыхарамі — 1758 людзей, сярод якіх было 950 дзяцей

Уратавацца ўдалося 8 жыхарам. Кандрат Зыкун з дачкой і Аляксандр Зыкун схаваліся ў лесе. Вырваліся з агню Андрэй Зыкун, Тарас Колеснеў, Вольга Курловіч з сынам, Арцём Усціменка[2]. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь»[3].

 
мемарыяльны комплекс у маі 2020

Пасля вайны вёска да былых маштабаў не адрадзілася. Ліквідавана 29 сакавіка 2012 года[4].

У 2013 годзе, праз 69 гадоў пасля спалення, на месцы вёскі паставілі паклонны крыж і помнік[5]. З 2017 года збіраліся грошы, каб пабудаваць мемарыял[6].

У маі 2020 года ўрачыста адкрыты мемарыяльны комплекс на месцы вёскі, які праз 4 гады вырашылі рэканструяваць праз шматлікія памылкі пры будаўніцтве.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Марыя Зыкун. Адвечны сімвал жалобы // Звязда : газета. — 7 мая 2013. — № 83 (27448). — С. 5. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
  3. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Гомельская вобласць. — 383 с., іл. — c.336
  4. «Об упразднении деревни Ола Чирковского сельсовета Светлогорского района». Решение Светлогорского районного Совета депутатов от 29 марта 2012 г. № 132 (руск.)
  5. Ірына Асташкевіч. Новая дарога да вёскі Ала // Звязда : газета. — 20 ліпеня 2013. — № 133 (27498). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
  6. В деревне под Светлогорском создаётся мемориал. Здесь сожгли и расстреляли в 12 раз больше людей, чем в Хатыни // Звязда. — 14 красавіка 2017. (руск.)

Спасылкі правіць