Ала Іванаўна Ісачэнка

Ала Іванаўна Ісачэнка (нар. 21 снежня 1957, в. Левашы, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі палітык.

Ала Іванаўна Ісачэнка
Нараджэнне 21 снежня 1957(1957-12-21) (66 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць эканаміст, палітык
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзілася 21 снежня 1957 года ў в. Левашы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці).

Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (фінансіст), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст).

Працоўную дзейнасць пачала інспектарам па бюджэту фінансавага аддзела Брагінскага райвыканкама. Працавала эканамістам, старшым эканамістам па бюджэту, намеснікам загадчыка фінансавага аддзела — начальнікам бюджэтнай інспекцыі, начальнікам фінансавага аддзела Рэчыцкага райвыканкама.

Была старшынёй Рэчыцкага раённага савета грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын». Член рэспубліканскай рэвізійнай камісіі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».

З’яўлялася дэпутатам Рэчыцкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць другога, дваццаць трэцяга і дваццаць чацвёртага скліканняў — старшынёй камісіі па сацыяльных пытаннях, ахове здароўя і спорту. Выбіралася дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды правіць

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, знакам «Выдатнік фінансавай сістэмы Рэспублікі Беларусь»[1].

Зноскі