Ала Аляксандраўна Орса-Рамана
Ала Аляксандраўна Орса-Рамана (1936, г. Навагрудак, Польшча, цяпер у Гродзенскай вобласці, Беларусь) — грамадскі і культурны дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША, амерыканскі вучоны-хімік. Доктар хімічных навук (1967). Дачка Аляксандра Орсы.
Ала Аляксандраўна Орса-Рамана | |
---|---|
Дата нараджэння | 1936 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Аляксандр Орса |
Род дзейнасці | хімік |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў Навагрудку ў 1936 годзе. З 1944 года ў Германіі, дзе вучылася ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы (1945—1949). У 1949 годзе разам з бацькамі пераехала ў ЗША. Скончыла гарадскі (1957) і політэхнічны ўніверсітэты ў Нью-Ёрку. З 1971 года выкладчык, потым прафесар кафедры біяхіміі Нью-Ёркскага гарадскога ўніверсітэта. Старшыня Бруклінскага аддзела Амерыканскага хімічнага таварыства, член Амерыканскай крышталеграфічнай асацыяцыі і Амерыканскага камітэта па хіміі.
У 1956—1992 кіраўнік беларускага танцавальнага ансамбля «Васілёк» (Нью-Ёрк). Прапагандуе ў ЗША беларускую культуру і гісторыю. Актывістка Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы за мяжой. Член Беларуска-амерыканскага задзіночання, Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку і іншых грамадскіх арганізацый беларусаў у ЗША. Аказвае дапамогу пацярпелым ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Аўтар навуковых прац па даследаванні крышталічнай структуры арганічных злучэнняў у нізкіх тэмпературах.
Зноскі
Літаратура
правіць- Ляднёва А. Орса-Рамана // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).