Ала Валерыеўна Навуменка

(Пасля перасылкі з Ала Валер’еўна Навуменка)

Ала Валерыеўна Навуменка[1] (руск.: Алла Валериевна Науменко[2]; 13 красавіка 1969, в. Дзямідаў, Нараўлянскі раён, Гомельская вобласць, БССР) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.

Ала Валерыеўна Навуменка
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
з 2024
Нараджэнне 13 красавіка 1969(1969-04-13) (55 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Нарадзілася 13 красавіка 1969 года ў вёсцы Дзямідаў Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці БССР[3].

Скончыла Мазырскі педагагічны інстытут імя М. К. Крупскай па спецыяльнасці «Матэматыка і фізіка». Працавала выхавальнікам групы падоўжанага дня, настаўнікам пачатковых класаў, настаўнікам фізікі, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 3 г. Нароўлі, у 1997—2001 гг. — дырэктарам школы № 2 г. Нароўлі[4]. Пасля была выбрана старшынёй Нараўлянскага раённага Савета дэпутатаў. Працавала паралельна старшынёй Нараўлянскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі фонд міру»[5][6]. Скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

У лютым 2024 г. была выбрана дэпутатам у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Палескай выбарчай акругі (№ 43), якая ахоплівае Ельскі раён, частку горада Мазыра і частку Мазырскага раёна[7]. Член Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце[8].

З’яўляецца членам Беларускай партыі «Белая Русь»[9][10].

Маёмасць

правіць

У пачатку 2024 г. падчас выбараў у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь задэкларавала агульную суму гадавога даходу ў памеры 64024,86 беларускіх рублёў (каля 19 800 долараў ЗША па тагачаснаму курсу) [11], а таксама нерухомую маёмасць: на праве ўласнасці мела аднакватэрны жылы дом агульнай плошчай 43,4 кв. м у Мазырскім раёне, зямельны ўчастак плошчай 0,25 га ў Мазырскім раёне[12].

Сям’я

правіць

Замужам, мае дачку[13].

Узнагароды

правіць

Узнагароджана ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, медалём «Заслужаны міратворац» Беларускага фонду міру[14].

Зноскі

Спасылкі

правіць