Ала Васілеўна Сычова

савецкі і беларускі архітэкетар

Ала Васілеўна Сычо́ва (Канянкова[3]; нар. 28 кастрычніка 1928, Ленінград — 3 снежня 2004) — беларускі архітэктар, педагог. Доктар архітэктуры (1983), прафесар (1985). Член Саюза архітэктараў Беларусі (1959). Акадэмік Беларускай акадэміі архітэктуры (1997).

Ала Васілеўна Сычова
Алла Васильевна Сычёва
Дата нараджэння 28 кастрычніка 1928(1928-10-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 снежня 2003(2003-12-03)[1][2] (75 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень доктар архітэктуры (1983)
Навуковае званне
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Скончыла Уральскі політэхнічны інстытут у Свярдлоўску ў 1956 годзе. У 1958—1961 гадах працавала ў інстытуце «Белдзяржпраект», з 1960 года — аспірант, асістэнт, дацэнт кафедры архітэктуры, з 1984 года — загадчык кафедры горадабудаўніцтва Беларускага політэхнічнага інстытута. З 1985 года прафесар кафедры «Горадабудаўніцтва»[4].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1959 года. Пражывала ў Мінску[4].

Творчасць

правіць

Працавала ў галіне горадабудаўніцтва, ландшафтнай архітэктуры. Найбольш значныя работы: схема планіроўкі зон адпачынку возера Нарач і вадасховішча Пціч (Мінскі раён, 1959), прыгараднай зоны Гродна (1960), праекты зоны адпачынку на рацэ Волма (1969)[4], парк у горадзе Беразіно (1979, усе ў суаўтарстве), рэканструкцыі паркаў у Лагойску (1980) і Маларыце (1986)[4].

Аўтар навуковых прац больш 180 публікацый, у тым ліку 8 кніг — 6 манаграфій і 2 навучальных дапаможнікаў у галіне ландшафтнай архітэктуры і аховы прыроды, у т.л.: «Загарадны адпачынак дзяцей» (Масква, 1971), «Ахова прыроды і архітэктура» (Мінск, 1976), «Ландшафтнае аблічча беларускага сяла» (Мінск, 1982), «Архітэктурна-ландшафтнае асяроддзе. Пытанні аховы і фарміраванні» (Мінск, 1982), «Ландшафтны дызайн» (Мінск, 1984, з Н. П. Цітовай), «Горадабудаўніцтва Беларусі» (1988, у аўтарскім калектыве)[4].

Узнагароды

правіць

Узнагароджана Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1980)[4]. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2000, у аўтарскім калектыве) — за комплекс даследаванняў па тэорыі архітэктуры (фарміраванне беларускай навуковай школы), створаны ў 1995—1998 гадах.

Бібліяграфія

правіць
  • Загородный отдых детей. — М., 1971;
  • Охрана природы и архитектура. — Мн., 1976;
  • Ландшафтный облик белорусского села. — Мн., 1982;
  • Архитектурно-ландшафтная среда. 2 изд. — Мн., 1982;
  • Ландшафтный дизайн. — Мн., 1984 (разам з Н. П. Цітовай);
  • Градостроительство Белоруссии. — Мн., 1988 (у сааўт.).

Зноскі

  1. Вучоныя Беларусі Праверана 3 снежня 2023.
  2. Беларусь у асобах і падзеях Праверана 3 снежня 2023.
  3. Постоногов Ю. И. 50 лет архитектурному образованию на Урале 1953—2003 г.г. — Тюмень. Издательство «Вектор Бук», 2003 г. — 204 с
  4. а б в г д е Сычева Алла Васильевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура

правіць