Ала Сяргееўна Дзямідава
Ала Сяргееўна Дзямідава (руск.: А́лла Серге́евна Деми́дова, нар. 29 верасня 1936, Масква) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно, майстар мастацкага слова, педагог. Народная артыстка РСФСР (1984). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1977).
Ала Сяргееўна Дзямідава | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 верасня 1936[1][2] (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Уладзімір Іванавіч Валуцкі[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёрка, пісьменніца |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0218475 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шырокую вядомасць Дзямідава атрымала ў Тэатры на Таганцы і ўвайшла ў гісторыю расійскага мастацтва як «адна з самых значных і стыльных сучасных рускіх актрыс». Многія крытыкі адзначалі шырокі стылістычны дыяпазон актрысы, незалежнасць і смеласць яе творчых рашэнняў, уменне па-новаму высвяціць класічныя вобразы, кожны раз выяўляючы «тонкае пачуццё літаратурнага партрэта, аўтарскага стылю аднаўляемай эпохі».
Ала Дземідава — аўтар дзевяці кніг і арганізатар уласнага эксперыментальнага тэатра.
Зноскі
- ↑ http://www.demidova.ru/english/biogr.php
- ↑ Alla Demidova // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ http://www.ft.com/cms/s/2/20a647f2-f551-11e3-afd3-00144feabdc0.html