Адкрыць галоўнае меню

Алег Іванавіч Янкоўскі (23 лютага 1944, Джэзказган, Казахская ССР, СССР — 20 мая 2009, Масква, Расія) — выдатны савецкі, расійскі акцёр тэатру і кіно, кінарэжысёр. Народны артыст СССР (1991).

Алег Янкоўскі
руск.: Олег Иванович Янковский
Oleg Yankovsky2.jpg
Імя пры нараджэнні: Алег Іванавіч Янкоўскі
Дата нараджэння: 23 лютага 1944(1944-02-23)[1][2]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 20 мая 2009(2009-05-20)[1][2] (65 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства: Flag of the Soviet Union.svg СССРFlag of Russia.svg Расія
Жонка: Людміла Аляксандраўна Зорына[d]
Дзеці: Філіп Алегавіч Янкоўскі[d]
Адукацыя:
Прафесія: акцёр, кінаакцёр, кінарэжысёр
Кар'ера: 19652009
Узнагароды:
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені
Медаль «У памяць 850-годдзя Масквы»
Народны артыст СССР— 1991 Народны артыст РСФСР— 1984 Заслужаны артыст РСФСР — 1977
Дзяржаўная прэмія СССР — 1987 Дзяржаўная прэмія РСФСР імя братоў Васільевых — 1989 Прэмія Ленінскага камсамола — 1977 Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі — 1996 Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі — 2002
IMDb: nm0946160
Commons-logo.svg Алег Янкоўскі на ВікіСховішчы

Біяграфічныя звесткіПравіць

Бацька Алега Янкоўскага паходзіў з польскай шляхты, штабс-капітан, які быў паранены пад час Першай Сусветнай вайны. У 30-я быў арыштаваны на Украіне, пасля выпушчаны, потым у 1937 ізноў на нейкі час арыштаваны. На ВАВ не патрапіў па стану здароўя. Працаваў на будоўлі ў Ленінабадзе і Джэзказгане, дзе і нарадзіўся Алег.

Пасля вайны ў 1951 годзе сям’я пераехала ў Саратаў, дзе ў 1953 бацька і памёр. Старэйшы брат Алега — Расцілаў у 1957 пераехаў у Мінск, куды праз год забраў і малодшага брата. Расціслаў працаваў акцёрам і граў у мясцовым драмтэатры. У Мінску Алег дэбютаваў на сцэне тэатра ў эпізадычнай ролі. Каб скончыць школу праз нейкі час Алег з’ехаў зноў у Саратаў. Скончыў Саратаўскае тэатральнае вучылішча (1965). 3 1966 працаваў у Саратаўскім драматычным тэатры, з 1973 у Маскоўскім тэатры «Ленком».

ТворчасцьПравіць

Яго мастацтву ўласцівы стрыманасць выканаўчай манеры, палемічнасць трактовак роляў, сцэнічнае абаянне, вострая характарнасць. Сярод роляў: князь Мышкін («Ідыёт» паводле Ф. Дастаеўскага), Мялузаў («Таленты і паклоннікі» А. Астроўскага), Трыгорын («Чайка» А. Чэхава), Мешэм («Шклянка вады» Э. Скрыба), Гамлет («Гамлет» У. Шэкспіра), Аркадзь Бурмін («Хлопец з нашага горада» К. Сіманава), Берынг («Аптымістычная трагедыя» У. Вішнеўскага) і інш. 3 1968 здымаецца ў кіно: «Шчыт і меч», «Служылі два таварышы» (абодва 1968), «Я, Францыск Скарына...» (1970), «Люстра», «Зорка чароўнага шчасця» (абодва 1975), «Салодкая жанчына» (1977), «Звычайны цуд» (1978), «Той самы Мюнхгаўзен» (1979, абодва тэлефільмы), «Закаханы па ўласным жаданні» (1982), «Палёты ў сне і наяве», «Насталыія» (абодва 1983), «Забіць дракона» (1989), «Царазабойца», «Сны аб Расіі» (абодва 1992), «Першае каханне» (1995), «Любоўнік» (2002), «Цар» (2008) і інш.

Прэміі і ўзнагародыПравіць

Дзяржаўная прэмія СССР 1987. Дзяржаўная прэміі Расіі 1989, 1996. Прэмія «Ніка» за лепшую мужчынскую ролю 2002.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 272. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

СпасылкіПравіць