Алег Ігнатавіч Таўгень

Алег Ігнатавіч Таўгень (6 кастрычніка 1962, Валожын, Мінская вобласць — 16 жніўня 2011) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1993, Камбінаторныя метады ў тэорыі лінейных і арыфметычных груп), прафесар (1995).

Алег Ігнатавіч Таўгень
Дата нараджэння 6 кастрычніка 1962(1962-10-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 жніўня 2011(2011-08-16) (48 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў БДУ (1984). Працаваў у Інстытуце павышэння кваліфікацыі і падрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі. Навуковыя працы па камбінаторнай тэорыі лінейных груп. Атрымаў крытэрый лінейнай выяўленасці паўпрамых здабыткаў і амальгаваных здабыткаў лінейных груп, даказаў гіпотэзу Герстэна пра неарыфметычнасць груп аўтамарфізмаў свабодных груп.

У 2000 годзе прызначаны рэктарам Акадэміі паслядыпломнай адукацыі[1].

Навуковыя працы правіць

  • Конечная ширина арифметических подгрупп Шевалле ранга 2 // Докл. АН СССР. 1990. Т. 310, № 4;
  • Ограниченная порождаемость групп Шевалле над кольцами S-целых алгебраических чисел // Изв. АН СССР. Сер. матем. 1990. Т. 35, № 1;
  • Bounded generation of normal and twisted Chevalley groups over the rings of S-integers // Contemp. Math. 1992. V. 131, part 1;
  • Школьный электронный учебник математики: технология разработки и использования. / Н. М. Рогановский, Е. Н. Рогановская, О. И. Тавгень. // Матэматыка: праблемы выкладання, 2007, № 2.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).