Алег Аляксандравіч Раманаў
Алег Аляксандравіч Раманаў (нар. 9 жніўня 1975, Гродна) — беларускі філосаф, доктар філасофскіх навук, прафесар, функцыянер рэжыму Лукашэнкі.
Алег Аляксандравіч Раманаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
9 жніўня 1975 (49 гадоў) |
||||||
Веравызнанне | РПЦ | ||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук | ||||||
Навуковае званне | |||||||
Дзейнасць | філасофія і палітыка | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 9 жніўня 1975 года ў Гродне[1].
Скончыў біялагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Біялогія», затым там жа аспірантуру па спецыяльнасці «Сацыяльная філасофія»[1].
У 2001 годзе абараніў дысертацыю на саісканне навуковай ступені кандыдата філасофскіх навук на тэму «Сацыялізацыя асобы ва ўмовах грамадскай трансфармацыі».
Пазней скончыў дактарантуру Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «Сацыяльная філасофія»[1]. У 2015 годзе абараніў дысертацыю на саісканне навуковай ступені доктара філасофскіх навук на тэму «Усходнеславянская цывілізацыя як суб’ект сучасных глабальных сацыяльных трансфармацый». Мае вучонае званне прафесара.
Працаваў псіхолагам у сярэдняй школе № 34 у Гродне[1], затым — выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам і прафесарам кафедры філасофіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. З лютага 2018 года[2] па 11 сакавіка 2021 года[3] займаў пасаду першага прарэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. З 11 сакавіка 2021 года па чэрвень 2022 года працаваў рэктарам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта[3].
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання[1].
Старшыня рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь». Старшыня Беларускай партыі «Белая Русь»[1].
У красавіку 2023 года Уладзімір Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Раманава[4].
У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Гродзенскай-Паўночнай акругі № 52. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі[1].
Погляды
правіцьА. А. Раманаў — вучань вядомага гродзенскага філосафа Чэслава Кірвеля, аднаго з самых адыёзных прыхільнікаў канцэпцыі «рускага свету» ў сучаснай Беларусі, што аказала моцны ўплыў на навуковыя і грамадска-палітычныя погляды. Напрыклад, у назвах навуковых публікацый А. А. Раманава амаль не ўзгадваецца Беларусь, вядзецца ў іх пераважна пра ўсходніх славян або Расію. Шмат увагі аўтар надае рускай (найперш рэлігійнай) філасофіі, «усходнеславянскай цывілізацыі», «еўразійству» і інш.
Публічна выказвае настальгію па Савецкім Саюзе, шкадуе пра яго знікненне, крытыкуе заходнія ліберальна-дэмакратычныя каштоўнасці агулам і нацыянальна-дэмакратычныя сілы ў Беларусі ў прыватнасці, выступае за максімальна глыбокую інтэграцыю Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй. Лічыць, што стратэгія ЗША ў Другой сусветнай вайне палягала ў зацягванні канфлікту нацысцкай Германіі і СССР для атрымання выгады. У ліпені 2022 года ён адзначыў, што толькі ЗША зацікаўлены ў працягу Украінай супраціўлення расійскаму ўварванню. Актыўна падтрымлівае Аляксандра Лукашэнку і яго палітыку.
Алег Раманаў з’яўляецца вернікам Рускай Праваслаўнай Царквы, шмат супрацоўнічае з царкоўнымі структурамі Беларускага экзархата і мясцовымі праваслаўнымі іерархамі.
Удзел у палітычных рэпрэсіях
правіцьЗ прыходам Алега Раманава на пасаду рэктара Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта звязваюць пачатак у ВНУ актыўнага пераследу студэнтаў і выкладчыкаў, нязгодных з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, і звальненні кандыдатаў і дактароў навук з універсітэта за публічную крытыку дзеянняў беларускай улады ў паслявыбарны перыяд[5][6].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь[1].
Выбраная бібліяграфія
правіць- Восточнославянская цивилизация в горизонте открытой истории / О. А. Романов. — 2-е изд. — Гродно: ГрГУ, 2018. — 334 с.
- Восточнославянская цивилизация в горизонте открытой истории / О. А. Романов. — Гродно: ГрГУ, 2014. — 334 с.
- Современный социум: характер и направленность развития / Е. М. Бабосов, Ч. С. Кирвель, О. А. Романов. — Минск: Четыре четверти, 2013. — 725 с.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- ↑ Першым прарэктарам Гродзенскага ўніверсітэта стаў прыхільнік «рускага свету»
- ↑ а б Главы МЧС и СК, военные, замы в министерствах и ректоры — Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы
- ↑ Зяленскі ўвёў санкцыі супраць міністра спорту Кавальчука, лёгкатлета Недасекава і Раманава з «Белай Русі» . Новы Час (15 красавіка 2023).
- ↑ Еўрарадыё: Новы рэктар Полацкага ўніверсітэта звольніў доктара навук
- ↑ Радыё «Рацыя»: Звольнілі дацэнта Полацкага ўніверсітэта, які працаваў там 14 год(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2021. Праверана 17 снежня 2021.
Спасылкі
правіць- Біяграфія на сайце Савета Рэспублікі Архівавана 13 сакавіка 2021.
- Профіль аўтара ў Google Scholar