Алег Валяр’янавіч Басілашвілі

Алег Валяр’янавіч Басілашвілі (руск.: Оле́г Валериа́нович Басилашви́ли; нар. 26 верасня 1934, Масква) — савецкі і расійскі акцёр, грамадскі дзеяч; народны артыст СССР (1984), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых (1979). З 1959 года — артыст РДАБДТ імя Г. А. Таўстаногава. У 1990—1993 гадах — народны дэпутат Расіі.

Алег Валяр’янавіч Басілашвілі
Род дзейнасці акцёр, палітык, грамадскі дзеяч
Дата нараджэння 26 верасня 1934(1934-09-26) (89 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Таццяна Васілеўна Дароніна
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1956 годзе скончыў у Маскве Школу-студыю МХАТ (курс П. У. Масальскага) і атрымаў размеркаванне ў Сталінградскі абласны драматычны тэатр імя М. Горкага, які пакінуў, нават не пачаўшы там працаваць. У Ленінградзе, куды акцёр з жонкай Т. В. Даронінай адправіўся пасля Сталінграда, быў запрошаны ў Ленінградскі дзяржаўны тэатр імя Ленінскага камсамола (цяпер Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны тэатр «Балтыйскі дом»), дзе граў да 1959 года.

У 1959 годзе разам з жонкай быў запрошаны ў Вялікі драматычны тэатр імя Горкага (цяпер — імя Г. А. Таўстаногава), дзе, па ўласным прызнанні, вельмі няўдала дэбютаваў у ролі Сцяпана Лукіна ў «Варварах» М. Горкага і доўга не мог знайсці сябе. Тым не менш, з другой паловы 1960-х гадоў стаў адным з вядучых акцёраў тэатра.

Шырокую вядомасць акцёру прынеслі ролі ў кінафільмах Э. А. Разанава («Службовы раман», «Вакзал для дваіх», «Пра беднага гусара замовіце слова»), Георгія ДанеліяАсенні марафон»).

У 1975 годзе ў сувязі са смерцю бацькі і аднаго з вядучых акцёраў тэатра Я. З. Капеляна быў вымушаны адмовіцца ад ролі Іпаліта ў тэлефільме Э. А. Разанава «Іронія лёсу, альбо З лёгкай парай!».

Фільмаграфія правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць