Алег Васілевіч Касцючэнка

Але́г Васі́левіч Касцючэ́нка (12 красавіка 1984, Мінск) — сучасны беларускі мастак-жывапісец, манументаліст. Паходзіць з дынастыі беларускіх жывапісцаў. Бацька — мастак Васіль Касцючэнка. Брат бацькі — мастак Аляксандр Касцючэнка.

Алег Васілевіч Касцючэнка
Фатаграфія
Дата нараджэння 12 красавіка 1984(1984-04-12) (39 гадоў)
Месца нараджэння
Бацька Васіль Кузьміч Касцючэнка
Род дзейнасці мастак
Жанр жанравая карціна, партрэт
Вучоба
Уплыў Васіль Касцючэнка
Сайт olegart.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Адкрыццё выставы жывапісу «Лабірынт» у мінскім Палацы мастацтва 23.04.2014.
Адкрыццё выставы жывапісу «Да 35» у мінскім Палацы мастацтва 13.05.2014. Алег Касцючэнка, Рыгор Сітніца, Васіль Касцючэнка.

Біяграфія правіць

У 2000—2003 гадах вучыўся Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. К. Глебава, у 2003—2009 гадах Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў на аддзяленні манументальнага жывапісу.

Працуе ў галіне манументальнаяга і станковага жывапісу. Творы мастака часта маюць філасофскі падтэкст і метафарычны змест.

З'яўляецца членам Саюза мастакоў Беларусі. Актыўна ўдзельнічае ў Рэспубліканскіх, міжнародных мастацкіх выставах Беларусі, Расіі, Германіі, Швецыі, Польшчы.

Выстаўкі правіць

  • 2004 — Рэспубліканская мастацкая выстаўка «Падарожжа»
  • 2006 — Рэспубліканская моладзевая мастацкая выстаўка «Як я правёў лета»
  • 2007 — Міжнародная мастацкая выстаўка «Чалавек і кола». Праект «Імага»
  • 2007 — Міжнародны Пленэр «Дом паэта Ігара Севяраніна», Волагда
  • 2008 — Рэспубліканская мастацкая выстаўка «Партрэт у жывапісу, графіцы і скульптуры»
  • 2008 — «Сонечны квадрат», ЦДМ. Масква
  • 2009 — Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Рэспубліканская выстаўка пейзажу імя Віталя Цвіркі
  • 2010 — Рэспубліканская моладзевая мастацкая выстаўка
  • 2010 — «Сонечны квадрат», ЦДМ. Масква
  • 2011 — Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Рэспубліканская выстаўка «Арт-шаг»
  • 2011 — Рэспубліканская моладзевая мастацкая выстаўка
  • 2012 — Рэспубліканская моладзевая мастацкая выстаўка
  • 2012 — Праект «Inter Face», Нацыянальная школа прыгажосці[1]
  • 2012 — Арт-праект «Апакаліпсіс», галерэя «Універсітэт культуры», Мінск
  • 2013 — Арт-праект H2O, галерэя «Універсітэт культуры», Мінск
  • 2013 — Рэспубліканская выстаўка «Ад з'езда да з'езду», Палац Мастацтва, Мінск
  • 2014 — Рэспубліканская выстаўка «NUDE», Цэнтр Сучаснага Мастацтва, Мінск
  • 2014 — Рэспубліканская выстаўка секцыі жывапісу Беларускага саюза мастакоў «Лабірынт», Палац Мастацтва, Мінск
  • 2014 — Рэспубліканская выстаўка Беларускага саюза мастакоў «Арэна — Беларт», Палац мастацтва, Мінск
  • 2014 — Рэспубліканская моладзевая выстаўка Беларускага саюза мастакоў «UNDER 35», Палац мастацтва, Мінск
  • 2014 — Рэспубліканская выстаўка секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва «Спектар», Палац мастацтва, Мінск
  • 2014 — Арт-праект «Дыялог эпох. Інтэрпрэтацыі», Гарадская мастацкая галерэя твораў Л. Шчамялёва, куратар Т. Маркіна[2]
  • 2014 — Рэспубліканская выстаўка Беларускага саюза мастакоў «Кастусь Каліноўскі», Палац мастацтваў, Мінск.
  • 2014 — Біенале «ПаСТУЛат-2014», галерэя «Універсітэт Культуры», Мінск

Галерэя правіць

Зноскі

  1. [https://web.archive.org/web/20120410213515/http://kyky.org/afisha/exhibition/priezientatsiia-proiekta-vystavki-sierghieia-varkina-i-oliegha-kostiuchienko-inter-face-2012-04-12 Архівавана 10 красавіка 2012. Архівавана 10 красавіка 2012. Презентация проекта-выставки Сергея Варкина и Олега Костюченко «Inter Face» (руск.)] Архівавана 10 красавіка 2012.
  2. [https://web.archive.org/web/20150120010446/http://artdigest-belarus.com/afisha/ Архівавана 20 студзеня 2015. Архівавана 20 студзеня 2015. Архівавана 20 студзеня 2015. Архівавана 20 студзеня 2015. Архівавана 20 студзеня 2015. АртДайджест—Беларусь. Пресс-релиз выставки «Диалог эпох. Интерпретации» (руск.)] Архівавана 20 студзеня 2015.

Спасылкі правіць