Алег Георгіевіч Давыдзенка
Алег Георгіевіч Давыдзенка (нар. 4 сакавіка 1951, г. Кастрама, Расія) — беларускі вучоны ў галіне генетыкі і селекцыі раслін. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000), доктар біялагічных навук (1990).
Алег Георгіевіч Давыдзенка | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 сакавіка 1951 (71 год) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук (1990) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Прэміі |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Белдзяржуніверсітэт (1973).
У 1973—1989 гадах старшы лабарант, малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, з 1989 загадчык лабараторыі Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі. Адначасова ў 1994—1995 гадах загадчык кафедры Белдзяржуніверсітэта, у 2000—2003 гадах намеснік начальніка Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў пры Прэзідыуме НАН Беларусі[1][2].
УзнагародыПравіць
Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), прэмія Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі імя акадэміка В. А. Капцюга (2007).
Навуковая дзейнасцьПравіць
Даследаваў ўзаемадзеянне ядзерных і цытаплазматычных генетычных сістэм, ролю геномаў арганэл цытаплазмы ў эвалюцыйных і селекцыйных працэсах. Даказаў магчымасць індукцыі цытаплазматычных мутацый у сельскагаспадарчых раслін (кукуруза, пшаніца, соя, сланечнік); наяўнасць унутрывідавай цытаплазматычнай зменлівасці, якая кантралюе прадуктыўнасць і прыстасаванасць раслін; выявіў эфекты цытаплазматычных генаў на змяненне расшчаплення і частату рэкамбінацыі ядзерных генаў; сфармуляваў тэарэтычныя палажэнні аб механізмах узаемадзеяння ядзерных і цытаплазматычных генетычных сістэм расліннай клеткі і іх выкарыстання ў селекцыі сельскагаспадарчых раслін; распрацаваў метады і прынцыпы адаптацыйнай селекцыі соі для ўмоў паўночных шырот. Правёў буйнамаштабныя даследаванні генетычнага полімарфізму карэннага насельніцтва Беларусі, што дазволіла атрымаць дадатковую інфармацыю аб паходжанні і старажытнай гісторыі беларускага народа.
Аўтар каля 250 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій, падручніка, 9 сартоў раслін.
БібліяграфіяПравіць
- Нехромосомные мутации. Мн., 1984.
- Нехромосомная наследственность. Мн. 2001.
- Миры геномов органелл. Мн., 2003 (совм. с Н. Г. Даниленко).
- Соя для умеренного климата. Мн., 2004 (в соавт.).