Алег Георгіевіч Слука
Алег Георгіевіч Слука (нар. 12 ліпеня 1941, вёска Лабковіца, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі гісторык, журналіст, дзяржаўны дзеяч. Доктар гістарычных навук (1986), прафесар (1989).
Алег Георгіевіч Слука | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 ліпеня 1941 (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, дзяржаўны дзеяч |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1986) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў факультэт журналістыкі БДУ (1968) і аспірантуру пры ім. Працаваў на факультэце журналістыкі БДУ з 1971 года. Кандыдацкую (1971) і доктарскую (1986) дысертацыі па гісторыі. Прафесар (1990).
У 1986—1995 гадах дэкан факультэта журналістыкі БДУ. Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1995—1997). Намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь (1997—2001). Рэктар Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута (2002—2004). З 2004 года прафесар кафедры гісторыі журналістыкі і літаратуры факультэт журналістыкі БДУ.
Даследуе пытанні гісторыі, тэорыі і практыкі сродкаў інфармацыі, тэорыі ідэалогіі беларускай дзяржаўнасці.
Аўтар прац «Голас рэвалюцыйнай моладзі» (1978), «Слова ў камсамольскім страі» (1980), «Камсамольскі радок»(1984), «Мадэль устойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь» (1999, вучэбнага дапаможніка «Беларуская журналістыка» (ч.1, 2000), манаграфіі «Нацыянальная ідэя» (2001)
Узнагароды і званні
правіцьЛаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980) і Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь (1994). Узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР (1982), Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2001); званне «Заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў» (1996).
Узнагароджаны ганаровымі знакамі «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2001) і «Выдатнік друку Рэспублікі Беларусь» (2006).
Навуковыя працы
правіць- Слука, А. Г. Беларуская журналістыка: вучэб. дапам.: у 3 ч. / А. Г. Слука. — Мінск, 2000—2009. — Ч. 1. — 2000. — 230 с.; Ч. 2. — 2003. — 234 с.; Ч. 3. — 2009. — 398 с.
- Слука, А. Г. Нацыянальная ідэя — шлях народа (Генезіс праблемы) / А. Г. Слука. — Мінск, 2005. — 426 с.
- Слука, А. Г. Ідэалогія беларускай дзяржаўнасці (метадалогія фарміравання) / А. Г. Слука. — Мінск, 2007. — 233 с.
- Слука, А. Г. Нацыянальная ідэя / А. Г. Слука. — Мінск, 2008. — 363 с.
Зноскі
Літаратура
правіць- Слука Алег Георгіевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 25. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- Слука Алег Георгіевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Слука Олег Георгиевич Архівавана 1 сакавіка 2022. (руск.) // Факультэт журналістыкі БДУ