Алег Грушэцкі

Алег Леанідавіч Грушэцкі (8 мая 1974, Мінск) — беларускі пісьменнік, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч. Адраджэнец скаўтынгу на Беларусі, адзін з заснавальнікаў «Аб’яднання беларускіх скаўтаў»[1][2]. Аўтар літаратуразнаўчых і гістарычных артыкулаў як у беларускіх, так і ў замежных навуковых выданнях. Лаўрэат шэрагу творчых прэмій[3].

Алег Грушэцкі
А. Грушэцкі ў Палацы Рэспублікі
А. Грушэцкі ў Палацы Рэспублікі
Род дзейнасці Літаратар, публіцыст
Дата нараджэння 8 мая 1974(1974-05-08) (49 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 8 мая 1974 г. ў Мінску. Навучаўся ў СШ № 20 (сёння гімназія № 8). У юнацтве і маладосці шмат займаўся рознымі відамі спорту[2]. Працоўную дзейнасць пачаў са старэйшага завадатара ў СШ № 140 (1992 г.).

У 1996 г. прайшоў навучанне ў РІПА (Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі) па навучальным плане «Кіраванне прадпрыемствам ва ўмовах рыначнай эканомікі» з прысваеннем кваліфікацыі «Менеджар-прадпрымальнік»[4]. Скончыў на выдатна. Пасля працаваў на заводзе сродкаў комплекснай аўтаматызацыі НВА «Гранат» менеджарам аддзела маркетынгу[2].

У 2019 г. паспяхова скончыў навучанне ў Інстытуце Польскім, сярод лепшых выпускнікоў[5][6].

Бацька траіх дзяцей[7][8]. Дачка — выхаванка мінскага беларускамоўнага садка[9].

Грамадская дзейнасцьПравіць

 
Алег Грушэцкі з пасведчаннем Мінюсту аб рэгістрацыі «Аб’яднання беларускіх скаўтаў» у дзень атрымання пасведчання (12.08.1992)

З 1987 г. — актыўны удзельнік таварыства «Талака», якое займалася адраджэннем беларускай культуры. У 1989 г. вылучаўся на Сойме Талакі ў сябры Рады.

Напачатку 1989 г. стаў маладзёжным кіраўніком «Беларускага Вучнёўскага Саюза» («БВС»)[2].

У жніўні 1989 г. сабраў першы скаўцкi звяз (атрад), у склад якога ўвайшлi ў асноўным вучні школы № 20, а таксама сябры «БВС»[2]. Створаны атрад (які складаўся пераважна з хлопцаў і некалькіх дзяўчат) узяў назву «Касінеры», у гонар касінераў Кастуся Каліноўскага. Гэта была першая спроба адраджэння беларускага скаўтынгу.

У жніўні 1990 г. прымаў удзел у адкрыцці першага заезду першага беларускамоўнага дзіцячага летніка «Грунвальд» — урачыста ўздымаў сцяг на цырымоніі адкрыцця[10].

Напачатку 1991 г. Алегам Грушэцкім было надрукавана першае сучаснае беларускае скаўцкае выданне — газета «Скаўт Беларусі»[11].

У 1991 г. прадстаўляў Беларусь на XVII Сусветным скаўцкім Джамбары (скаўцкі злёт), які праходзіў з 8 па 16 жніўня 1991 г. ў Паўднёвай Карэі. Грушэцкі быў першым (і на той час адзіным) беларускім скаўтам, які прадстаўляў Беларусь на сусветным Джамбары (па запрашэнні Сусветнага скаўцага кіраўніцтва)[1].

У 1992 г. стаў адным з арганізатараў Устаноўчага Сойма «Аб’яднання беларускіх скаўтаў». 21 сакавіка 1992 г., падчас Устаноўчага Сойму, Алег Грушэцкі абраны сябрам Рады «АБС». 14 жніўня 1992 году ў Рэспубліканскім скаўцкім летніку «Лясун» здаў іспыты з прысваеннем кваліфікацыі Скаўт-майстра. 15 лістапада 1992 г. на сходзе па ўтварэнні Мінскай харугвы імя Вітаўта быў абраны сябрам Рады мінскай харугвы.

У ліпені 1993 г. адкрываў першы Джамбары «АБС» — запальваў Вялікае Джамбарыйскае вогнішча.

ТворчасцьПравіць

У юнацтве навучаўся маляванню ў беларускага скульптара Гэніка Лойкі.

У 1992 г. пачаў пісаць бардаўскія ды скаўцкія песні. У 1993 г. выступіў на «III Беларускім фестывалі бардаўскай песні»[12] (28—29 жніўня; прысвечаны Аршанскай бітве). Выканаў некалькі песень у музычным жанры блюз-рок на свае вершы і адну на верш Анатоля Сыса, пасля чаго атрымаў добрыя водгукі музычных крытыкаў[13] і быў запрошаны запісаць свае песні на «Белрадыё». Яго песні, як вершы, упершыню былі надрукаваныя ў часопісе «Першацвет» (№ 3, 1994)[14].

Некаторыя вершы Грушэцкага пакладзены на музыку[15]. Таксама ён удала спалучае ў сваёй паэзіі міжжанравы сінтэз (напрыкалад, японскі танка і акраверш), абнаўлючы такім чынам некаторыя паэтычныя формы[16].

Алег Грушэцкі піша казкі, фэнтэзі і вершы на беларускай мове[1][17]. Таксама друкуецца на польскай і украінскай мовах.

На думку Алега Грушэцкага, беларускую літаратуру вылучае дух таямнічасці і загадкавасці, пэўнай містычнасці і міфалагічнасці[18]. Літаратуру ён лічыць «неад’емнай часткай культуры, тым, на чым адбываецца фарміраванне свядомасці нацыі, яе выхаванне, будуецца менталітэт. А таксама фарміруецца культурны і інтэлектуальны ўзровень тых, хто падрастае»[2].

 
На Міжнародным форуме даследчыкаў беларускай казкі разам з іншымі беларускімі дзіцячымі пісьменнікамі (2023 г.)

Публікаваўся са сваімі творамі, а таксама з літаратуразнаўчымі, біяграфічнымі і публіцыстычнымі артыкуламі ў беларускіх газетах «Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкая газета», «Культура», «Звязда», «Белорусская нива» («Сельская газета»), «Народная Воля», «Наша слова», «Новы Час», польскай «Gazeta Polska Codziennie», у часопісах «Маладосць»[19], «Буся», «Бярозка», «Вясёлка», «Першацвет», «Роднае слова», украінскім часопісе «Колобочок»[20], польскіх навукова-гістарычных часопісах «Mówią Wieki», «Rocznik Lubelski». Прымае ўдзел у творчых імпрэзах Паэтычнага тэатра «Арт.С»[21][22].

У 2023 годзе ў межах ІІІ Міжнароднага форума даследчыкаў беларускай казкі, які праводзіўся Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, прымаў удзел у круглым стале «Сучасная літаратурная казка: суадносіны фальклорнай і літаратурнай традыцыі»[23].

УзнагародыПравіць

  • 2015 год  — 2 месца на конкурсе «Таварыства беларускай мовы» на тэму «Гуманітарныя навукі. Персаналіі», за артыкул «Беларускае фэнтэзі»[24][25].
  • 2016 год — Дыплом І ступені рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых работ «Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў» у намінацыі «Гісторыя ўласнага роду, сям’і» (арганізатар — навукова-метадычны часопіс Міністэрства адукацыі РБ «Роднае слова»)[26].
  • 2017 год — 1 месца ў конкурсе «Культурны ракурс» газеты «Літаратура і мастацтва»[27].

ІншаеПравіць

  • 2019 год — лонг-ліст IV міжнароднага літаратурнага конкурсу «Рускі Гофман — 2019», намінацыя «Проза казачная, фантазійная», казка «Жаўнер і вужалка»[28].
  • 2019 год — кніга «Краіна Вымярэнія» ўвайшла ў ТОП-10 найлепшых кніг для дзяцей на беларускай мове[29].
  • 2020 год — кніга «Краіна Вымярэнія» ўвайшла ў ТОП-12 найлепшых беларускіх дзіцячых выданняў[30].
 
Узнагароджанне дыпл. I ступені на рэсп. конк. нав.-дасл. работ «Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў». Узнагароджвае нач. упр. па справах моладзі Мінадукацыі РБ Н. Пшанічная
 
Узнагароджанне дыпл. за 1-е месца ў конк. «Культурны ракурс» газ. «Літаратура і мастацтва». Разам з галоўным рэдактарам газ. «Літаратура і мастацтва» Л. Цімошык

ФільмаграфіяПравіць

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2015
ф ГараШ ГараШ Аўтамеханік
2016
ф PARTY-zan фільм PARTY-zan фильм Вайсковец, жыхар памежнага раёна

БібліяграфіяПравіць

Інтэрв’ю А. Грушэцкага на Белрадыё для «Сямейнай праграмы» пра кнігу «Рыцар Янка і каралеўна Мілана»


У зборнікахПравіць

ТворыПравіць


АртыкулыПравіць

Рэцэнзіі на творчасцьПравіць

Зноскі

  1. а б в Алег Грушэцкі // Народная Воля : газета. — Мн.: 7 мая 2013. — В. 3777. — № 36. — С. 8. — ISSN 2071-9647. Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2013.
  2. а б в г д е Юры Тамковіч. Скаўтынг у сэрцы, казкі ў душы. mocny.by (21 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2020. Праверана 24 лютага 2020.
  3. Героі беларускага фэнтазі вяртаюцца // Наша слова : газета. — Ліда.: ТБМ, 13 ліпеня 2022. — № 28. — С. 12.
  4. Дзяніс Марціновіч У лесе, без дзяўчат і мабільнікаў // Народная воля : газета. — Мн.: 12 жніўня 2016. — В. 4106. — № 59. — С. 4. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2016.
  5. Сярод лепшых выпускнікоў Польскага Інстытута – адзін з аўтараў «Новага Часа». Новы Час (8 чэрвеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2019. Праверана 9 чэрвеня 2019.
  6. Уручэнне пасведчанняў слухачам курсаў 2017/2019(недаступная спасылка). Польскі інстытут у Мінску (7 чэрвеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2019. Праверана 9 чэрвеня 2019.
  7. Юлія Сенькавец Анёлы не спяць(руск.) = Ангелы не спят // Минский курьер : газ.. — Мінск: Мінгарвыканкам, 21 снежня 2012. — В. 2322. — № 144. — С. 6. — ISSN 1992—3031. Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2013.
  8. а б Алег Грушэцкі Каралеўна і чорны бык // Маладосць : часопіс. — 2015. — № 12. — С. 25—28. Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2016.
  9. Беларусікі. Проста Марыя // Звязда : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 15 снежня 2016. — В. 28352. — № 242. — С. 12.
  10. Свэн Экдаль Грунвальдская (Таненбергская) бітва 1410 г. і яе адлюстраванне ў помніках XX ст. // Андрэй Дынько ARCHE : часопіс. — Мн.: кастрычнік 2010. — В. 97. — № 10. — С. 323. — ISSN 1392-9682. Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2013.
  11. Скаўт Беларусі. Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956-1991). Даведнік (2 чэрвеня 1999). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2013. Праверана 14 верасня 2013.
  12. Юрка Копцік. Гісторыя фестываля “Аршанская бітва” // Аршанская бітва і Аршанскі фэст: гісторыя. — Орша: Цэнтр імя Філона Кміты, 2007. — С. 21—22. — 36 с.
  13. Вітаўт Мартыненка Яшчэ адна цагліна ў падмурак адраджэння // Чырвоная змена : газ.. — Мн.: 2 верасня 1993. — В. 13677. — № 83.
  14. Алег Грушэцкі Што такое скаўтынг. (Прадмова.) Вось і вечар настаў. Хай заўжды будзе так. (Вершы.) // Першацвет : часопіс. — Мн.: Полымя, 1994. — В. 16. — № 3. — С. 58—61.
  15.   "Я беларус у душы" (на словы Алега Грушэцкага) . Alexander Skory, 19 лістапада 2021.
  16. Барысюк, Т.П. Хоку і танка ў сучаснай беларускай паэзіі // Беларуская літаратура і літаратуразнаўства: зборнік навуковых артыкулаў (да 90-годдзя Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы) / Нац. акад. навук Беларусі [і інш.] / уклад. Н. В. Якавенка; навук. рэд. І. В. Саверчанка. — Мн.: Інстытут літаратуразнаўства НАН Беларусі, ВД «Беларуская навука», 2022. — С. 269—278. — 507 с. — ISBN 978-985-08-2897-2.
  17. Паэты Уздзеншчыны сустрэліся з Дзяржынскімі творцамі. news.21.by (5 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 20 ліпеня 2012.
  18. Ганна Севярынец. VELVETавае інтэрв’ю. Слова чытачу: Алег Грушэцкі(недаступная спасылка). Velvet.by (28 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2021. Праверана 25 красавіка 2015.
  19. Наста Грышчук Ударны ліпень // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 7 жніўня 2015. — В. 4831. — № 31. — С. 6. Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2015.
  20. Олег Грушецький Чому у звірів шуби різні(укр.) // Колобочок : часопіс. — Чарнаўцы: Друк Арт, 2022. — № 12. — С. 7—9.
  21. Паэтычны тэатр «Арт.С» запрашае на творчы вечар. Новы Час (2 снежня 2018). Праверана 10 чэрвеня 2019.
  22. Інга Вінарская Прывітанне ад Таццян для «Беларускай хаткі» // Наша слова  : газ.. — Таварыства беларускай мовы, 12 лютага 2020. — В. 1470. — № 7. — С. 3. Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2020.
  23. Аматарам беларускай казкі. Чатыры чвэрці (19 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2023. Праверана 2 чэрвеня 2023.
  24. Вынікі конкурсу артыкулаў у Вікіпедыі. ТБМ (28 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2015. Праверана 26 ліпеня 2015.
  25. Яўгенія Парашчанка Вынікі конкурсу артыкулаў у Вікіпедыю // Наша слова (1990) : газета. — ТБМ, 30 чэрвеня 2015. — В. 1229. — № 26. — С. 5. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2016.
  26. Вынікі рэспубліканскага конкурсу “Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў”. час. «Роднае слова» (14 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2016. Праверана 19 лістапада 2016.
  27. Культурны ракурс // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 6 студзеня 2017. — В. 4904. — № 1. — С. 16. Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2017.
  28. Бартфельд, Б. Н. Лонг-лист IV международного литературного фестиваля-конкурса «Русский Гофман2019». Проза сказочная, фантазийная // Альманах «Русский Гофман — 2019». — Калининград: Издательские решения, 2019. — С. 20. — 340 с. — ISBN 978-5-0050-8134-6.
  29. Ганна Кісліцына. 10 лучших детских книг 2019 года (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (13 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2019. Праверана 15 снежня 2019.
  30. Людміла Рублеўская. Якую кнігу пакласці дзіцяці пад ёлачку? Топ-12 беларускіх дзіцячых выданняў — 2020. Звязда (30 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2020. Праверана 30 снежня 2020.
  31. Алег Грушэцкі. Цямлівы кот і шляхецкі сын. часопіс «Вясёлка» (4 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2015. Праверана 15 верасня 2015.
  32. Алег Грушэцкі Жаўнер і вужалка // Маладосць : часопіс. — 2015. — № 7. — С. 15—22. Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2015.
  33. Алег Грушэцкі. Жаўнер i вужалка // Нявеста для Базыля: казкі / уклад. А. Спрынчан. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2017. — С. 52—70. — 214 с. — (Беларуская аўтарская казка).
  34. Алег Грушэцкі. Вавельскі цмок. часопіс «Вясёлка» (12 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2016. Праверана 24 кастрычніка 2016.
  35. Алег Грушэцкі. Лепельскі цмок. часопіс «Вясёлка» (20 верасня 2016). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2020. Праверана 24 кастрычніка 2016.
  36. Алег Грушэцкі. Лепельскі Цмок // Лепельскі край. – 2016. – № 67. – С. 6.
  37. Алег Грушэцкі. Варшаўская сірэнка. часопіс «Вясёлка» (11 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2020. Праверана 23 мая 2017.
  38. Алег Грушэцкі Мінскі цмок // Бярозка : часопіс. — Мн.: 2020. — В. 1100. — № 1. — С. 28—31.
  39. Алег Грушэцкі Чаму ў звяроў футры розныя // Вясёлка : часопіс. — Мн.: 2022. — В. 790. — № 12. — С. 8—9. Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2023.
  40. Казуха Ілгуха. часопіс «Вясёлка» (7 чэрвеня 2016). Праверана 31 снежня 2017.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць