Алег Анатолевіч Дулуб

беларускі футбаліст і трэнер
(Пасля перасылкі з Алег Дулуб)

Алег Анатолевіч Дулуб (нар. 20 верасня 1965, Калінкавічы, Беларуская ССР) — беларускі футбаліст і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам украінскага клуба ЛНЗ з Чаркасаў.

Футбол
Алег Дулуб
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Алег Анатольевіч Дулуб
Нарадзіўся 20 верасня 1965(1965-09-20) (59 гадоў)
Грамадзянства  СССР
 Беларусь
Рост 176 см
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна ЛНЗ
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1983—1987 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік СКІФ (Мінск)
1988 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Трактар (Бабруйск)
1989 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Прыпяць (Пінск)
1989 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік КІМ (Віцебск) 8 (0)
1990 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Беларусь (Мар’іна Горка)
1991 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Гомсельмаш (Гомель) 40 (2)
1991—1992 Польшча Янтар (Устка)
1992 Беларусь Гомсельмаш (Гомель) 15 (1)
1992 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 14 (0)
1993—1994 Беларусь Маладзечна 35 (6)
1994 Расія Саматлор-XXI (Ніжневартаўск) 22 (2)
1994—1995 Чэхія СІНОТ (Стара-Места)  (чэшск.)
1995—1996 Латвія Вайрагс (Рэзэкнэ) 43 (22)
1996 Латвія Дынабург (Даўгаўпілс) 9 (2)
1997 Латвія Рэзэкнэ 10 (2)
1997 Кітай Далянь Ванда 1 (0)
1998 Фінляндыя КПВ (Кокала) 18 (4)
1999 Фінляндыя КПТ-85 (Кемі)  (фін.) 7 (2)
1999—2001 Фінляндыя ТП-47 (Торніа)  (фін.) 32 (24)
2001 Беларусь СКАФ (Мінск) 14 (1)
2003 Беларусь Лівадыя (Дзяржынск) 20 (4)
Трэнерская кар’ера
2002—2003 Беларусь Лівадыя (Дзяржынск)
2004 Беларусь Дарыда (дубль) дубль
2005 Беларусь Змена (Мінск) трэнер
2006 Беларусь Змена (Мінск)
2007—2009 Беларусь Тарпеда (Жодзіна) трэнер
2010 Беларусь Мінск трэнер
2011 Беларусь Віцебск трэнер
2012 Беларусь Гомель трэнер
2013 Беларусь Нёман (Гродна) трэнер
2013—2014 Беларусь Дынама (Мінск) трэнер
2015—2016 Беларусь Крумкачы (Мінск)
2016—2017 Украіна Карпаты (Львоў)
2017 Украіна Чарнаморац (Адэса)
2018 Беларусь БАТЭ (Барысаў)
2019 Беларусь Беларусь (да 19)
2019 Казахстан Атырау
2021 Беларусь Крумкачы (Мінск)
2021—2023 Украіна Львоў
2023— Украіна ЛНЗ (Чаркасы)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 жніўня 2023.

Клубная кар’ера

правіць

Выхаванец мазырскай СДЮШАР-3, гуляў у розных беларускіх клубах, а таксама ў Польшчы, Расіі, Латвіі, Чэхіі, Кітаі і Фінляндыі.

Алег Дулуб стаў першым у чэмпіянатах Латвіі, хто забіў пяць мячоў у адной гульні[1].

Трэнерская кар’ера

правіць

Трэнерскую кар’еру пачаў у 2002 годзе, калі стаў галоўным трэнерам дзяржынскай «Лівадыі», якая ў той час выступала ў чэмпіянаце Мінскай вобласці. Пазней быў трэнерам у дублі «Дарыды» і другой камандзе «Мінска». З 2007 па 2014 года працаваў асістэнтам галоўнага трэнера ў розных клубах беларускай Вышэйшай лігі.

У маі 2015 года ўзначаліў клуб Першай лігі «Крумкачы», які вывеў у Вышэйшую лігу. У кастрычніку 2016 года стаў галоўным трэнерам украінскага «Карпаты»[2], але па заканчэнні сезона 2016/17 у чэрвені 2017 года пакінуў пасаду па сямейных абставінах[3].

У верасні 2017 года ўзначаліў адэскі «Чарнаморац», але пакінуў пасаду галоўнага трэнера ў снежні таго ж года. У студзені 2018 года стаў новым галоўным трэнерам барысаўскага БАТЭ[4]. Пачаў сезон у Вышэйшай лізе з 8 перамог запар, аднак прайграў у Суперкубку і Кубку Беларусі брэсцкаму «Дынама». 3 чэрвеня 2018 года, на наступны дзень пасля паражэння ў чэмпіянаце Беларусі ад «Гарадзеі», Дулуб быў адпраўлены ў адстаўку з пасады галоўнага трэнера барысаўчан[5].

У сакавіку 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам юніёрскай зборнай Беларусі U-19[6], а ў маі таго ж года ўзначаліў казахстанскі клуб «Атырау»[7]. У верасні 2019 года, пасля пяці запар паражэнняў у чэмпіянаце Казахстана, кантракт спецыяліста з клубам быў разарваны[8].

У студзені 2021 года зноў стаў галоўным трэнерам «Крумкачоў»[9]. Пакінуў пасаду ў чэрвені 2021 года[10].

У верасні 2021 года быў прадстаўлены ў якасці галоўнага трэнера ўкраінскага «Львова»[11]. Быў звольнены з пасады ў сакавіку 2023 года[12].

У жніўні 2023 года ўзначаліў чаркаскі ЛНЗ[13].

Крыніцы

правіць