Алег Георгіевіч Конанаў
Алег Конанаў (нар. 23 сакавіка 1966, Курск, РСФСР) — савецкі і беларускі футбаліст, беларускі і расійскі трэнер[2]. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам расійскага клуба «Тарпеда» з Масквы.
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Алег Георгіевіч Конанаў | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
23 сакавіка 1966 (58 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
СССР Беларусь Расія |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 1,83 м | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Тарпеда (Масква) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кар’ера
правіцьБыў трэнерам львоўскага клуба «Карпаты» ў 2008—2011 гадах. У часе ягонага трэнерства клуб двойчы запар займаў пятае месца ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе.
Пасля львоўскай каманды адзін сезон трэніраваў «Севастополь», а ў 2013—2016 гадах расійскі «Краснодар». У маі 2017 года стаў галоўным трэнерам чачэнскага клуба «Ахмат», аднак у кастрычніку таго ж года падаў у адстаўку.
У чэрвені 2018 года ўзначаліў тульскі «Арсенал», а ў лістападзе 2018 года перайшоў у на пасаду галоўнага трэнера маскоўскага «Спартака». Пакінуў клуб у верасні 2019 года.
З лютага па лістапад 2020 года быў галоўным трэнерам латвійскай «Рыгі», а ў чэрвені 2022 года зноў апынуўся ў тульскім «Арсенале». Пакуніў клуб у студзені 2023 года.
У ліпені 2023 года ўзначаліў раменскі «Сатурн», аднак ужо ў жніўні пакінуў клуб. У студзені 2024 года быў прызначаны галоўным трэнерам маскоўскага «Тарпеда».
Узнагароды
правіцьУ маі 2011 года за выдатныя заслугі ў развіцці спорту ў Львове быў узнагароджанны «Ганаровым знакам святога Юрыя»[3].
Крыніцы
правіць- ↑ 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
- ↑ Кононов получил гражданство, его заявят главным тренером «Краснодара» (руск.). rsport.ria.ru (15 лістапада 2013). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Украінцы абразіліся на беларускага трэнэра за футболку з Пуціным