Алег Міхайлавіч Кубараў
Алег Кубараў (нар. 8 лютага 1966, Жодзіна) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Алег Міхайлавіч Кубараў | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
8 лютага 1966 (57 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Клубная кар’ера правіць
Гуляў у розных беларускіх клубах, а таксама ў Расіі, Латвіі і Казахстане. У 1996 годзе канчаткова вярнуўся ў Беларусь. У 2001 годзе завяршыў кар’еру ў клубе Другой лігі СКАФ.
Трэнерская кар’ера правіць
У 2001 годзе быў гуляючым трэнерам клуба СКАФ. У 2003 годзе ўзначальваў ждановіцкую «Дарыду», а з 2006 года быў галоўным трэнерам жодзінскага «Тарпеда».
У снежні 2009 года прыйшоў у «Гомель», які па выніках сезона 2009 страціў месца ў Вышэйшай лізе. Дапамог клубу вярнуць месца ў элітным дывізіёне, а потым і ўзяць трафеі: Кубак Беларусі 2011 і бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі 2011. У сакавіку 2012 года «Гомель» таксама атрымаў перамогу над барысаўскім БАТЭ ў Суперкубку Беларусі.
У лістападзе 2012 года з’явілася інфармацыя аб тым, што Кубараў пакіне «Гомель» па заканчэнні сезона[1]. У выніку «Гомель» не змог узяць медалі (4 месца), а Кубараў скончыў працу ў клубе.
У лютым 2013 года ўзначаліў «Спартак» з Юрмалы[2]. У ліпені 2013 года кантракт з юрмальскім клубам быў разарваны[3].
У верасні 2013 года стаў галоўным трэнерам малдаўскага «Зімбру»[4]. У снежні 2013 года з’явілася інфармацыя аб тым, што Кубараў можа ўзначаліць мінскае «Дынама» або салігорскі «Шахцёр»[5], але ў выніку застаўся ў «Зімбру». Пры Кубараве ў кішынёўскім клубе з’явіліся беларускія футбалісты — Кірыл Паўлючак і Дзмітрый Клімовіч, з якімі ён раней працаваў у «Гомелі». У маі 2014 года прывёў «Зімбру» да першага за апошнія сем гадоў трафея — Кубка Малдовы. Пазней таксама выйграў і Суперкубак, а таксама давёў «Зімбру» да раўнда плэй-оф Лігі Еўропы. У снежні 2014 года пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Зімбру»[6].
20 студзеня 2015 года афіцыйна ўзначаліў іншы клуб з Кішынёва — «Дачыю», якая на той момант узначальвала турнірную табліцу чэмпіянату Малдовы[7]. Аднак, на чале «Дачыі» знаходіўся толькі ў адным афіцыйным матчы. 9 сакавіка 2015 года кантракт з кішынёўскім клубам быў разарваны[8].
З пачатку 2016 года зноў узначаліў латвійскі «Спартак»[9], які прывёў да чэмпіёнства Латвіі 2016 года.
У снежні 2016 года было афіцыйна абвешчана аб прызначэнні Кубарава галоўным трэнерам салігорскага «Шахцёра»[10]. Пасля першай паловы сезона 2017 каманда ўзначальвала табліцу Вышэйшай лігі, аднак саступіла ў фінале Кубка Беларусі брэсцкаму «Дынама» і выбыла з Лігі Еўропы, саступіўшы ў першым кваліфікацыйным раўндзе літоўскай «Судуве». 10 ліпеня 2017 года стала вядома, што Кубараў разам з усім трэнерскім штабам адпраўлены ў адстаўку[11].
25 ліпеня 2017 года быў прадстаўлены ў якасці новага галоўнага трэнера жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[12]. Па выніках сезона 2017 прывёў каманду да пятага месца ў чэмпіянаце Беларусі. У лістападзе 2017 года падоўжыў кантракт з жодзінскім клубам на доўгатэрміновай аснове[13]. У сезоне 2018 зноў прывёў каманду да пятага месца. У снежні 2018 года стала вядома, што Кубараў пакідае пасаду галоўнага трэнера жодзінцаў[14].
У сакавіку 2019 года стаў галоўным трэнерам дзейнага чэмпіёна Латвіі — клуба «Рыга»[15]. Аднак, ужо ў красавіку пакінуў яго, бо «Рыга» не здолела заявіць памочнікаў трэнера[16]. У чэрвені 2019 года ўзначаліў іншы латвійскі клуб — «Елгаву»[17], з якім у сезоне 2019 заняў сёмае месца ў чэмпінаце Латвіі, а таксама дайшоў да фінала Кубка. У студзені 2020 года стала вядома, што Кубараў застанецца трэнерам «Елгавы» ў сезоне 2020[18]. У жніўні 2020 года быў звольнены з латвійскага клуба[19].
У лютым 2021 года стаў спартыўным дырэктарам клуба «Крумкачы»[20], а ў ліпені таго ж года быў прызначаны галоўным трэнерам каманды[21]. Пакінуў клуб у студзені 2022 года[22].
У лістападзе 2022 года ўзначаліў моладзевую зборную Таджыкістана[23]. Пакінуў пасаду ў сакавіку 2023 года пасля выступлення зборнай на моладзевым Кубку Азіі, дзе яна не здолела выйсці з групы[24].
Дасягненні правіць
Ігравыя правіць
- Чэмпіён БССР: 1991
- Уладальнік Кубка БССР (2): 1990, 1991
- Уладальнік аматарскага Кубка Мільёнаў СССР: 1991
Трэнерскія правіць
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2011
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2011
- Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2012
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2010
- Уладальнік Кубка Малдовы: 2014
- Уладальнік Суперкубка Малдовы: 2014
- Чэмпіён Латвіі: 2016
Зноскі
- ↑ Футбол. По информации "ПБ", Олег Кубарев покинет "Гомель" по окончании сезона
- ↑ Кубарев возглавит юрмальский «Спартак»(недаступная спасылка)
- ↑ Футбол. Олег Кубарев покинул пост главного тренера юрмальского "Спартака"
- ↑ Олег Кубарев стал главным тренером молдавского "Зимбру"
- ↑ ФК "Шахтер" могут возглавить Курнев или Кубарев
- ↑ Кубарев, Павлючек и Климович покинули "Зимбру"
- ↑ Олег Кубарев официально возглавил "Дачию". Владимир Журавель и Эдуард Тучинский вошли в тренерский штаб
- ↑ Олег Кубарев, спустя месяц после назначения, расторг контракт с молдавской "Дачией"
- ↑ В январе Олег Кубарев возглавит юрмальский "Спартак"
- ↑ "Шахтер" официально объявил о подписании Кубарева
- ↑ Кубарев отправлен в отставку с поста главного тренера солигорского "Шахтера"
- ↑ Кубарев представлен в качестве главного тренера "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ «Торпедо-БелАЗ» продлил контракт с Кубаревым на долгосрочной основе
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" официально сообщило о прекращении сотрудничества с Олегом Кубаревым
- ↑ Олег Кубарев официально возглавил "Ригу"
- ↑ Кубарев покинул «Ригу»
- ↑ Олег Кубарев возглавил латвийский клуб "Елгава"
- ↑ Кубарев продлил контракт с "Елгавой", Котляров покинет клуб
- ↑ Олег Кубарев уволен с поста главного тренера "Елгавы"
- ↑ Олег Кубарев нашел новую работу
- ↑ Олег Кубарев - новый главный тренер НФК "Крумкачы"
- ↑ "Крумкачы" объявили о расставании с Кубаревым и тренерским штабом команды
- ↑ Олег Кубарев возглавил молодежную сборную Таджикистана
- ↑ Олег Кубарев покинул молодежную сборную Таджикистана (руск.). football.by (9 сакавіка 2023). Праверана 14 сакавіка 2023.