Алег Леанідавіч Качан

беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (2009-2012)

Алег Леані́давіч Кача́н (3 кастрычніка 1967, Чэрвень, Мінская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (2009—2012).

Алег Леанідавіч Качан
Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
26 чэрвеня 2009 — 28 кастрычніка 2012
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Аляксандр Грыгараў
Пераемнік Аляксандр Шамко
Нараджэнне 3 кастрычніка 1967(1967-10-03) (56 гадоў)
Адукацыя
Месца працы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 3 кастрычніка 1967 года ў Чэрвені Мінскай вобласці.

У 1986 годзе скончыў Смілавіцкі саўгас-тэхнікум Дзяржаграпраму БССР, у 1992 годзе — Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Фізічнае выхаванне».

У 19921998 гадах працаваў трэнерам-выкладчыкам у дзіцяча-юнацкіх спартыўных школах Мінскай вобласці.

У 19982002 гадах быў загадчыкам аддзела па фізічнай культуры, спорце і турызме Лагойскага райвыканкама Мінскай вобласці.

У 20022004 гадах працаваў намеснікам старшыні Лагойскага райвыканкама.

З 2004 па 2009 гады быў начальнікам упраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Мінскага аблвыканкама.

З 26 чэрвеня 2009 года[1] па 28 кастрычніка 2012 года[2] быў Міністрам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

Спасылкі правіць